У выдавецтве «Тэхналогія» неўзабаве выйдуць дзве незвычайныя кнігі пра Францішка Скарыну: для дзяцей – з займальнымі заданнямі, для дарослых – у выглядзе доследу вядомага беларускага ўрача пра хваробы першадрукара.
«Магчыма, вы думаеце, што пра нашага геніяльнага першадрукара напісана так шмат, што нічога новага ўжо сказаць немагчыма? Памыляецеся! Мы яшчэ можам вас здзівіць!» – напісана ў сацсетках выдавецтва.
Пра дакладныя тэрміны выхаду кніг не сказана, але на вокладкі навінак ужо можна паглядзець.
«Скарына дзеткам»
Аўтарка – Тацяна Сапега, мастачка – Марыя Каралёва.
«Вітаю, сябры! Мяне завуць Францішак. Я нарадзіўся больш за пяцьсот гадоў таму ў Полацку». Вось так, па-сяброўску, звяртаецца да дзетак славуты асветнік. Скарына не толькі распавядае пра тое, як ён жыў і чым займаўся, але і прапануе займальныя заданні: размалёўкі, крыжаванку, галаваломкі.
«На што хварэў Скарына»
Прафесар Мікалай Сарока, вядомы беларускі ўрач, ставіць дыягназ першадрукару Францішку Скарыне. Спадар Сарока – адзін з вядучых навукоўцаў у галіне клінічнай медыцыны. Ён выказвае гіпотэзу пра стан здароўя Францішка Скарыны. Ад прафесійнага погляду рэўматолага не схаваліся характарныя прыкметы «хваробы геніяў і арыстакратаў».
Что почитать по теме: У Мінску надрукавалі ўнікальнае выданне – 500-гадовую «Біблію Францішка Скарыны»
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.