Атмасферна! У Варшаве адкрылася выстава беларускага мастака

Атмасферна! У Варшаве адкрылася выстава беларускага мастака
У мінулую пятніцу, 19 мая, у варшаўскай галерэі НОS беларускі мастак Раман Камінскі прэзентаваў сваю аўтарскую выставу Past Garden. Глядзіце, як камерна прайшло адкрыццё.

У мінулую пятніцу, 19 мая, у варшаўскай галерэі НОS беларускі мастак Раман Камінскі прэзентаваў сваю аўтарскую выставу Past Garden. Глядзіце, як камерна прайшло адкрыццё.

На выставе Past Garden прадстаўлены творы беларускага мастака Рамана Камінскага, аўтара вядомай карціны з мінскага бара «Свободы, 4», на якой намалявана дзяўчына на жоўтым фоне. Куратарка – Вольга Мжэльская.

Як і многія беларусы, Раман перажыў двайную эміграцыю. І асабістую трагедыю – страту маці, на пахаванні якой ён не змог прысутнічаць з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Калі перафразаваць словы мастака, збор твораў Past Garden – яго пошук і спроба пазбегнуць уласнага болю. У працэсе мастацтва стала для яго тэрапеўтычным рытуалам.

Выстава працягнецца да 10 чэрвеня, а 27 мая ў 15:00 можна трапіць на куратарскую экскурсію.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться