Карыстальніца пад нікам Belaruskaaaa падзялілася ў TikTok, што на найбуйнейшай платформе для стрымінгу можа з’явіцца беларуская мова. Каб у людзей і праўда была магчымасць стрыміць на роднай мове, трэба толькі падпісаць петыцыю.
Беларуска ў відэа нагадвае, што Twitch застаецца адной з найбуйнейшых платформ для стрымінгу, але беларускія карыстальнікі «сутыкнуліся з праблемай – у спісе даступных моў адсутнічае беларуская».
Па яе словах, гэта ўскладняе пошук кантэнту на роднай мове і не дае стрымерам магчымасці пазначаць свае трансляцыі як беларускамоўныя.
@belaruskaaaaTwitch застаецца адной з найбуйнейшых платформаў для стрымінгу, аб’ядноўваючы мільёны карыстальнікаў па ўсім свеце. Аднак беларускія стрымеры сутыкаюцца з праблемай: у наладах выбару мовы трансляцыі няма беларускай мовы. Гэта істотна абмяжоўвае развіццё беларускамоўнага кантэнту і робіць яго менш заўважным для гледачоў. Чаму гэта важна? Папулярызацыя беларускай мовы. Даданне беларускай мовы дасць магчымасць стрымерам і гледачам актыўна карыстацца ёй у межах платформы, што спрыяе яе пашырэнню і развіццю. Лягчэй знайсці беларускамоўны кантэнт. Цяпер стрымеры вымушаныя выбіраць іншыя мовы (найчасцей рускую або англійскую), каб не заставацца непрыкметнымі. Гэта ўскладняе пошук трансляцый для гледачоў, якія жадаюць спажываць кантэнт на роднай мове. Падтрымка беларускамоўнай супольнасці. Беларускія стрымеры ствараюць якасны і цікавы кантэнт, але ім бракуе магчымасці пазначаць сваю трансляцыю адпаведнай мовай. Гэта перашкаджае фарміраванню моцнай і згуртаванай супольнасці. Роўныя магчымасці для ўсіх. На Twitch прадстаўлена мноства моў, у тым ліку значна меншых паводле колькасці носьбітаў, чым беларуская. Таму яе даданне выглядае цалкам справядлівым і неабходным крокам. Што можна зрабіць? Каб змяніць сітуацыю, была створана петыцыя, якая патрабуе ад Twitch дадаць беларускую мову ў налады трансляцый. Калі вы хочаце бачыць беларускі кантэнт развітым і даступным, падпішыце яе і распаўсюджвайце інфармацыю! Далучайцеся да ініцыятывы і зрабіце свой унёсак у развіццё беларускай мовы на глабальнай стрымінгавай платформе! 📌 Падпісаць петыцыю можна тут: https://twitch.uservoice.com/forums/924619-localization/suggestions/46429264-belarusian-language-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0 #беларускіцікток #беларускіярэкамендацыі #беларускаямова #українськийтікток
♬ оригинальный звук - Мемы
Беларуска лічыць, што дадаванне беларускай мовы дасць магчымасць папулярызаваць яе, дапаможа гледачам хутчэй знаходзіць беларускамоўны кантэнт і будзе спрыяць развіццю моцнай супольнасці стрымераў. Больш за тое, па словах дзяўчыны, на платформе прадстаўлены значна менш распаўсюджаныя мовы, таму беларуская таксама заслугоўвае свайго месца.
Каб змяніць сітуацыю, была створана петыцыя з патрабаваннем дадаць беларускую мову ў налады трансляцый. Падтрымаць ініцыятыву можна па спасылцы.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.