Паглядзіце, як прыгожа выглядае слова «мова» на беларускай арабіцы

Паглядзіце, як прыгожа выглядае слова «мова» на беларускай арабіцы
Каманда @zabiziapu, якая стварае падкасты для моладзі на беларускай мове, у сваім акаўнце ў Instagram паказала, як прыгожа выглядаюць некаторыя беларускія словы, напісаныя арабіцай.

Каманда @zabiziapu, якая стварае падкасты для моладзі на беларускай мове, у сваім акаўнце ў Instagram паказала, як прыгожа выглядаюць некаторыя беларускія словы, напісаныя арабіцай.

 

Беларускі арабскі алфавіт узнік у 16-м стагоддзі як сродак запісу беларускай мовы з дапамогай арабскага пісьма. У алфавіце 28 графем з некаторымі адрозненнямі ад звычайнага арабскага алфавіта.

Арабіцу выкарыстоўвалі польска-літоўскія татары, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. На працягу 14–16-га стагоддзяў яны перасталі выкарыстоўваць уласную мову і перайшлі на беларускую, якую запісвалі арабскім алфавітам.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: @zabiziapu.

#Минск
поделиться