Беларуская анлайн-крама адзення «Мара» выпусціла крутыя цішоткі з незвычайным дызайнам па фатаздымку 1912 года, на якім беларуска ў неверагодным галаўным уборы.
Як піша каманда бренда, гэты дызайн «натхнёны і базуецца на фотаздымку Ісаака Сербава, які ён зрабіў у 1912 годзе, отаздымак знойдзены ў акаўнце @paleskaja_hnieca».
У сярэдзіне здымку Ганна Бесан з Давыд-Гарадка (Столінскі раён, Брэстская вобласць) у неверагодным галаўным уборы, тыповым для гэтага раёна – намітка-плат.
Намітка рабілася з некалькіх вялікіх кавалкаў тканіны з арнаментам на канцах. Каб убор добра трымаў форму выкарыстоўвалі твёрдыя каркасы з саломы, ільнянога валакна ці палатна.
Другая частка прынту цішоткі – лодкі, якія былі неабходнасццю і паўсядзеннасццю людзей з Палесся. У іх і спалі пасля базару, і перавозілі жывёл, і рыбачылі. Але на прынце лодкі быццам крылы жанчыны.
Кошт цішоткі – 90 zl/ 20€.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.