СityDog.io заўважыў цікавую калабарацыю творчай каманды @by_kod і таленавітай 3D-візуалізатаркі @hs_vis3d з мазаічнымі пано, узятымі з прыпынкаў Гомельшчыны. Атрымалася крута!
«Беражыце спадчыну, каб ствараць небанальную будучыню», – пішуць аўтары праекта ў сваіх сацсетках. Гартайце – атрымалася сапраўды крута.
Ідэя візуалізацыі ў тым, каб інтэграваць урбаністычныя мазаічныя пано ў сучасныя інтэр’еры. Для праекта каманда ўзяла мазаічныя пано з прыпынкаў Гомельшчыны, якія вельмі гарманічна ўпісаліся ў сучасныя мінімалістычныя рамонты.
«Чаму, абнаўляючы будынкі 70-х, замоўшчыкі працягваюць знішчаць мазаікі ўнутры і звонку? – піша каманда праекта. – Гэты мастацкі элемент выглядае акцэнтна, яскрава і абсалютна дарэчы з сучаснай фурнітурай і мэбляй. Ён стварае ўнікальны стыль, запамінальны дызайн і дапамагае не згубіцца ў стандартных бязлікіх тэндэнцыях. Спадзяёмся данесці гэту думку да многіх».
Что почитать по теме: Фантастычная прыгажосць. Ад гэтага фотапраекта цяжка адарвацца
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.