Знайшлі, чым заняць вашага падлетка ў апошнія тыдні лета – бясплатна і з карысцю

Знайшлі, чым заняць вашага падлетка ў апошнія тыдні лета – бясплатна і з карысцю
З 19 па 23 жніўня каманда валанцёраў – беларусаў і беларусак – ладзіць бясплатны анлайн-летнік «Палескія рабінзоны і рабінзонкі» для падлеткаў. Галоўная тэма змены – Беларусь.

З 19 па 23 жніўня каманда валанцёраў – беларусаў і беларусак – ладзіць бясплатны анлайн-летнік «Палескія рабінзоны і рабінзонкі» для падлеткаў. Галоўная тэма змены – Беларусь.

«У анлайн-летніку мы пазнаёмімся з незвычайнымі беларускімі мясцінамі, раскіданымі па ўсім зямным шары, абмяркуем, што для нас Беларусь, і пазнаем сакрэт адзінства і добразычлівасці беларускага народа», – піша каманда праекта.

Для каго падыдзе

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія падлеткі 10–15 гадоў, якія жывуць як у Беларусі, так і за мяжой.

Расклад заняткаў (час мінскі):

  • 10:30–14:00 – заняткі ў атрадзе.
  • 14:30–16:40 – факультатыўныя заняткі.

Факультатывы наведваюцца па выбары.

Як трапіць

Рэгістрўйцеся да 15 жніўня ўключна, колькасць месцаў абмежавана.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Минск
поделиться