Беларусы выпусцілі кнігу з тэкстамі песень рок-гуртоў ULIS і «Крама»

Беларусы выпусцілі кнігу з тэкстамі песень рок-гуртоў ULIS і «Крама»
Выдавецтва «Вясна» (Прага) выпусціла кнігу Фелікса Аксёнцава «Марнатраўны сын: тэксты песень беларускіх рок-гуртоў 1987–2023».

Выдавецтва «Вясна» (Прага) выпусціла кнігу Фелікса Аксёнцава «Марнатраўны сын: тэксты песень беларускіх рок-гуртоў 1987–2023».

У зборнік «Марнатраўны сын» увайшлі больш за 50 тэкстаў песень беларускіх рок-гуртоў ULIS, «Крама», «Бонда» аўтарства Фелікса Аксёнцава.

Акрамя тэкстаў, у кнізе ёсць гістарычныя фотаздымкі музыкаў і QR-коды, каб адразу паслухаць іх альбомы.

Замовіць можна непасрэдна ў выдавецтва – vesnav@seznam.cz. Тым, хто ў Польшчы, хутка можна будзе купіць на партале Allegro.pl на старонцы «Кнігаўкі».

Фелікс Аксёнцаў – аўтар тэкстаў да альбомаў рок-гурта ULIS («Чужаніца», «Краіна Доўгай Белай Хмары», «Танцы на даху»), а таксама гурта «Крама» («Зацьменны блюз»). З 1996 года жыве ў Ванкуверы.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: выдавецтва «Вясна»

поделиться