На лэйбле Radio Plato выйшаў нуарны джазавы альбом ад беларускіх музыкаў – ён ужо даступны на стрымінгах.
Альбом Fragments ад беларускіх музыкаў Drum Warz і JJ.OK – гэта змрочны, нуарны альбом, у якім спалучаюцца сэмплаваныя дарк-джазавыя кампазіцыі, цяжкі гітарны гук і брудныя олдскульныя барабаны. Рэліз спалучае ў сабе элементы хіп-хопа, трып-хопа і месцамі гітарнага эмбіента.
«Праца над альбомам пачалася яшчэ на пачатку восені 2023 года, – расказваюць музыкі. – За гэты час змянілася некалькі ідэй і канцэпцый. На гэтым рэлізе Drum Warz адышоў ад класічнага boom bap-прадакшэна дзякуючы гітары, якая дадала змрочнага і цягучага гучання».
Альбом ужо можна паслухаць на стрымінгах.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.