Парфумы для ранняй восені: 8 водараў, якія будуць грэць вас не горш за цёплыя рэчы

У гэтым годзе восень прыйшла хутчэй, чым звычайна. Людзі выбіраюць як сагрэцца, дастаюць з шафы цёплыя рэчы. У гэтай справе можа дапамагчы парфума, якая будзе грэць не горш за бабулін швэдар. Дык чым жа пахне восень?

У гэтым годзе восень прыйшла хутчэй, чым звычайна. Людзі выбіраюць як сагрэцца, дастаюць з шафы цёплыя рэчы. У гэтай справе можа дапамагчы парфума, якая будзе грэць не горш за бабулін швэдар. Дык чым жа пахне восень?

Класікай

Hermes Barenia. 

Hermes Barenia.

Прэм’ера гэтага года ад маркі, якая нячаста радуе сваіх прыхільнікаў навінкамі. Пачулі, дуб, белая лілія і скура – здаецца, ідэальная квінтэсенцыя глыбіні і цеплыні ў адным флаконе.

Bleu de Chanel L’Exclusif

Bleu de Chanel L’Exclusif.

Выхад абноўленага, узмоцненага і ўжо класічнага мужчынскага Bleu de Chanel прыйшоўся якраз на пачатак восені. Дрэўна-амбравая кампазіцыя з нотамі ладану ідэальна пасуе пад класічны восеньскі гарнітур і халоднае надвор’е.

...энергіяй

BeauFort Tonnerre

BeauFort Tonnerre.

Водар, інспіраваны марскімі баталіямі, змяшчае ў сабе ноты дыму, пораху, марской вады, мокрых дошак, кедру і бурштыну.

Пахне ён ні больш ні менш восенню і вэнджанай рыбай. Араматычная і складаная кампазіцыя будзе пасаваць на спецыяльныя выпадкі.

Issey Miyake L’Eau D’Issey

Issey Miyake L’Eau D’Issey.

Жаночая кветкава-водная кампазіцыя будзе добра гучаць і восенню, нагадваючы пра лета і дадаючы лёгкага настрою халодным дням. Ландыш, фрэзія, ружа, цыкламен і півоні, якія сябруюць з бурштынам, гваздзікай, туберозай і кедрам.

...стылем 90-х

Armani Code Perfume

Armani Code Perfume.

Водар створаны ў 2022 годзе, але нагадвае стыль 90-х. Элегантны і свабодны, як і стваральнік маркі Джорджыа Армані.

Ірыс, кедр, бергамот і шалфей – так пахне ўпэўнены ў сабе мужчына, якому не трэба выдзяляцца, але трэба быць бачным.

Calvin Klein Eternity

Calvin Klein Eternity.

Водар, створаны «лепшым носам Амерыкі», парфумеркай беларускага паходжання Сафіяй Гройсман. Ён змяшчае ў сабе ноты фрэзіі, мандарына, гваздзікі, лілій, шалфею і геліятропа. Сапраўдная вечная кампазіцыя для жанчын на ўсе выпадкі.

...авангардам

Filippo Sorcinelli Oceano Viola

Filippo Sorcinelli Oceano Viola.

Водар-унісекс, створаны рукамі і носам самім Філіпа Сарцынелі ў 2025 годзе. Ноты аметысту, дубовага мху, марскіх раслін, ірысу і дрэва, якое дасталі з мора. Атрымалася як заўсёды: моцна, ярка і нестандартна.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: CityDog.io.

#Беларусь
Еще по теме:
Чым пахне радзіма? Топ-10 водараў для сапраўдных беларусаў
Косметичка
поделиться