Шведские жены, советские хиппи и феминистка-мусульманка. Что смотреть на фестивале «Паўночнае ззянне» в этом году

Шведские жены, советские хиппи и феминистка-мусульманка. Что смотреть на фестивале «Паўночнае ззянне» в ...
19 апреля в кинотеатре «Мир» начинается четвертый фестиваль кино Северных и Балтийских стран «Паўночнае ззянне». Продюсерка, основательница и директорка фестиваля Воля Чайковская составила для CityDog.by топ-10 фильмов фестиваля, которые стоит обязательно посмотреть.

19 апреля в кинотеатре «Мир» начинается четвертый фестиваль кино Северных и Балтийских стран «Паўночнае ззянне». Продюсерка, основательница и директорка фестиваля Воля Чайковская составила для CityDog.by топ-10 фильмов фестиваля, которые стоит обязательно посмотреть.

ВОЛЯ ЧАЙКОВСКАЯ


«МАРЫ КАЛЯ МОРА»
рэж. Сакарыс Стоўра

19 красавіка, чацвер, 18:00, квіток каштуе 7 рублёў.


Фільм адкрыцця кінафестывалю “Паўночнае ззянне”, які прадставяць рэжысёр Сакарыс Стоўра і прадзюсер Ён Хамер, зняты на Фарэрскіх астравах. Вельмі кранальная драма сталення дзвюх фарэрскіх дзяўчын. Сяброўства, закаханасць, пакуты жыцця ў правінцыяльным месцы – усё вельмі блізкае беларусам.

Цікава, што на Фарэрскіх астравах літаральна нядаўна пачалі больш сур’ёзна займацца пытаннямі кінематаграфіі – і вось у іх ужо ёсць установа пад вельмі ўтульнай назвай Faroe Film House, а фільм Сакарыса Стоўра прэзентуюць на кінафесытвалі ў Гётэборгу. Гэта адбылося ў студзені – а цяпер магчымасць убачыць стужку ёсць і ў беларусаў.

 

«БЫЛАЯ ЖОНКА»
рэж. Каця Вік

20 красавіка, пятніца, 19:00, квіток каштуе 6 рублёў.


Гэта захапляльная, іранічная і проста файна зробленая камедыя пра чалавечыя стасункі. Пра па-шведску незалежных, самастойных і кранальных жанчын і пра інфантыльных мужчын.

Каця Вік таксама прыедзе на кінафестываль і адкажа пасля паказу на ўсе пытанні пра свой дэбютны фільм, які яна рабіла больш за тры гады. Каця пачынала сваю кар’еру ў кіно з працы з такімі знакамітымі рэжысёрамі, як Рой Андэрсан і Рубэн Эстлунд, – думаю, пагаварыць будзе пра што.

 

«СІЛЬВАНА»
рэж. Алівія Кастэбрынг, Міка Густафсан, Крысціна Цыўбанэлі

21 красавіка, субота, 17:00, квіток каштуе 6 рублёў.


Адзін з маіх фаварытаў на “Ззянні” сёлета: яго я прыкмеціла на кінафестывалі ў Амстэрдаме ў праграме музычных дакументальных фільмаў. Ён распавядае пра шведскую рэп-спявачку Сільвану Імам. Яна мае неверагодную папулярнасць у Швецыі, вядомая як актывістка, феміністка, лесбіянка і мусульманка. Вогненная сумесь!

Сільвана – вельмі харызматычная, абаяльная і энэргетычна магутная жанчына, якая мае сваю яскравую чалавечую і грамадзянскую пазіцыю і за якой вельмі цікава назіраць. Ну і, канечне, фільм варта паглядзець яшчэ і таму, што там шмат класнай музыкі.

 

DRIB
рэж. Крыстафер Борглі

21 красавіка, субота, 19:00, квіток каштуе 6 рублёў.


Гэты фільм я прыгледзела на Берлінале ў мінулым годзе. Трохі шакавальнае макументары пра сучасныя маніпуляцыі ў галіне рэкламы і медыя.

Гісторыя пра тое, як стваралі кампанію для прыдуманага энергетычнага напітку DRIB, заснаваная на рэальных падзеях. Фільм зроблены дынамічным і проста стылёвым яшчэ і таму, што рэжысёр Крыстафер Борглі – адзін з самых крутых і вядомых кліпмейкераў у Скандынавіі, якога зараз запрасілі працаваць у Лос-Анджэлес.

Словам, калі хочаце пасмяяцца, задумацца і адчуць стан лёгкага шоку – вам сюды.

 

«ХРОНІКІ МЭЛАНІ»
рэж. Віестурс Каірыш

22 красавіка, нядзеля, 19:00, квіток каштуе 6 рублёў.


Сёлета на “Паўночным ззянні” асобны фокус на кіно з Балтыйскіх краін: Літвы, Латвіі і Эстоніі. І звязана гэта з вялікім святкаваннем 100-годдзя незалежнасці гэтых краін.

Фільм “Хронікі Мэлані” – вельмі тонкая чорна-белая гістарычная драма пра масавую дэпартацыю латвійскага насельніцтва ў Сібыр у савецкія часы. Балючая для латышоў тэма. У цэнтры апавядання – моцная жанчына Мэлані, па дзённіках якой і выбудавана гісторыя фільма. Пранікнёная гісторыя супрацьстаяння, выжывання, барацьбы і кахання.

Сам рэжысёр Віестурс Каірыш таксама прыедзе – адказаць на пытанні гледачоў, а таксама правесці асобную лекцыю: акрамя працы ў кіно, Віестурс з’яўляецца яшчэ і адным з самых вядомых у Латвіі рэжысёраў-пастаноўшчыкаў опер.

 

«САВЕЦКІЯ ХІПІ»
рэж. Тэр’е Тоомісту

22 красавіка, нядзеля, 22:00, квіток каштуе 6 рублёў.


Рэжысёрка фільма Тэр’е Тоомісту па адукацыі антраполаг. Яна рабіла гэты фільм-даследаванне шмат гадоў: спачатку гэта была навуковая праца, якая потым перарасла ў кіно.

Зараз у музеі сучаснага мастацтва ў Таліне KUMU у зале эстонскага мастацтва вісяць фотаздымкі эстонскіх хіпі з тэкстамі і апісаннямі Тэр’е. Яны ляглі ў аснову фільма. “Савецкія хіпі” распавядаюць пра вядомы нам феномен магутнай субкультуры, якая глабальна ігнаравалася ў Савецкім Саюзе. Добрая музыка, цікавыя гісторыі, імпэт змагання. Асабліва цікава, што некаторыя героі фільма – хіпі – маюць сувязь з Беларуссю. Можа быць, нехта з іх нават завітае да нас на паказ.

 

«ВЕНЕРА»
рэж. Меттэ Карла Т. Альбрэктсан

24 красавіка, аўторак, 19:00, квіток каштуе 7 рублёў.


Гэты фільм я вельмі раю з-за глыбіні яго назіранняў. Я прыкмеціла его пэўны час таму на кінафестывалі дакументальнага кіно IDFA Amsterdam – гэта адзін з самых вялікіх у свеце кінафестываляў дакументальнага кіно. Таму калі фільм паказаны там – гэта дарагога кашуте.

Фільм “Венера” задумваўся як даследаванне на тэму жаночай ідэнтычнасці і сексуальнасці. А пераўтварыўся ў дакументальны праект, для якога жанчыны (якія першапачаткова прыйшлі на кастынг праекта) распавядаюць пра свой сексуальны досвед, сваё разуменне задавальнення і аргазму. І проста гавораць на тэмы, пра якія не вельмі прынята разважаць публічна. Што дзіўна, нават у разняволенай Даніі (якую самі датчане называюць досыць кансерватыўнай краінай) з размовамі пра жаданні і сексуальнасць усё не так проста.

Адразу пасля прагляду фільма адбудзецца дыскусія пад назвай “Безабаронная Венера? Размова пра фарміраванне нашых жаданняў” з удзелам Ірыны Саламацінай, заснавальніцы праекта “Гендэрны маршрут”, паэткі Волі Гапеевай і іншых запрошаных спікераў. Чакаю прадуктыўную і адкрытую дыскусію.

 

«ПАД ДРЭВАМ»
рэж. Хафштайн Гунар Сігурдсан

24 красавіка, аўторак, 21:40, квіток каштуе 6 рублёў.


Чатыры гады таму на “Паўночным ззянні” ў праграме ўжо быў фільма Хафштайна “Паўночны Парыж”, які прайшоў на “ура”. Як толькі я заўважыла, што ў Венецыі адбылася сусветная прэм’ера новага фільма гэтага рэжысёра, адразу адчула, што будзе папаўненне ў сёлетняй праграме.

Гэта чорная камедыя – да болю ў жываце смешная, абсурдная. Пра схаваную чалавечую агрэсію, жаданне помсты і справядлівасці і неверагоднасць таго, што часам помста і справядлівасць пераўватраюцца ў адно і тое ж. Што гучыць даволі правакацыйна, але гэта па-ісландску вытрыманы, псіхалагічна тонкі і кінематаграфічна выкшталцоны фільм. Вельмі раю аматарам радыкальных мераў.

 

«КАНЕЦ ЛАНЦУЖКА»
рэж. Прыіт Пяясуке

25 красавіка, серада, 19:00, квіток каштуе 6 рублёў.


Гэты фільм скарыў маё сэрца сваёй прастатой. Ён задумваўся як тэатральная пастаноўка, але рэжысёр Прыіт Пяясуке разам з прадзюсеркай Марыянэ Острат пераўтварылі гэта ў вельмі класны нізкабюджэтны фільм. Яны знялі яго, па сутнасці, на грошы з краўдфандынгу. Фільм распавядае пра бяздушнасць грамадства спажывання і раўнадушша да людзей, якія знаходзяцца побач з намі, і прапануе паглядзець на гэта з боку.

У фільме амаль зняўся самы запатрабаваны сучасны класічны кампазітар у свеце – Арва Пярт. Амаль – таму што ў рэшце рэшт здымацца ён не пагадзіўся, бо сцэна, якую прапанаваў яму рэжысёр, звязана з алюзіямі на наркатычны трып.

Дык вось сам Прыіт прыедзе ў Мінск адказаць на пытанні гледачоў і ў асобнай лекцыі распавядзе пра тое, як рабіць нізкабюджэтнае кіно і як гэта – атрымаць адмову ад самога Арва Пярта.

 

«ДАРОГА»
рэж. Дзмітрый Калашнікаў

26 красавіка, чацвер, 21:20, квіток каштуе 6 рублёў.


За гэты фільм я асабліва ўсцешаная, таму што нарэшце маю магчымасць арганізаваць нацыянальную прэм’еру свайго фільма – акрамя працы на кінафестывалі, я займаюся прадзюсіраваннем дакументальнага кіно.

“Дарога” – мой дэбютны фільм у якасці прадзюсаркі, які таксама быў прэзентаваны на IDFA Amsterdam. Унікальная стужка, зманціраваная з запісаў відэарэгістратараў, якія былі зняты па ўсёй Расіі, і пераўтвораная ў неверагодна захапляльнае пэчворк-палатно рэжысёрам з Санкт-Пецярбурга Дзмітрыем Калашнікавым.

Цікавая праца з found footage, новы від мантажнага кіно. Я называю гэты фільм “экзістэнцыяльны фан”, таму што на паверхні гэта вельмі смешнае і простае кіно. А калі разважаць глыбей – то вельмі цікавы антрапалагічны матэрыял пра, так бы мовіць, рускую душу і менталітэт.

Больш за 80 кінафестываляў, амерыканскі пракат у 35 гарадах. Рада прадставіць свой фільм на радзіме. А таксама запрашаю на пытанні-адказы пасля прагляду.


Фестиваль «Паўночнае ззянне» пройдет в кинотеатре «Мир» с 19 по 26 апреля. Фильмы показывают в оригинале с белорусскими и русскими субтитрами. Купить билеты можно на сайте фестиваля.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Еще по этой теме:
«Зарождалось что-то классное». Продюсерка делает топовый кинофестиваль, который всегда собирает аншлаги
Волонтеры-модели и помощники кинофестивалю. Где в Минске нужна ваша помощь
Главная премьера сезона. Почему вам стоит посмотреть сериал «Террор»
поделиться