«Тут усыпальница в форме пирамиды – и Египет не нужен». Топ-7 мест на западе Беларуси, куда стоит съездить прямо на этих выходных

«Тут усыпальница в форме пирамиды – и Египет не нужен». Топ-7 мест на западе Беларуси, куда стоит съезди...
А вы знали, что в Беларуси есть пирамиды и фэнтези-усадьба? И увидеть их можно уже в эти выходные, если будет желание.

А вы знали, что в Беларуси есть пирамиды и фэнтези-усадьба? И увидеть их можно уже в эти выходные, если будет желание.

В рубрике «Куда поехать в Беларуси» опытные путешественники рассказывают о самых интересных местах нашей страны, про которые вы могли даже не знать.

И это действительно хорошая идея на эти выходные!

Вольга Малафеечава

гід па Брэсце

Дворец Новицких: стародавность и советские скульптуры

– У мяне пасля наведвання гэтага месца было дзіўнае ўражанне: нейкая беларуская эклектыка – і гістарычная сядзіба, і скульптуры савецкага часу (некалі там быў санаторый).

Гэта палацава-паркавы комплекс Навіцкіх пачатку ХХ ст. Будынак ахоўваецца, але ўваход зараз адкрыты. Здаецца, комплекс хтосьці выкупіў.

Вельмі прыгожы цэнтральны палац з калонамі. На жаль, унутр нельга трапіць, але можна абысці яго вакол – пабачыце прыгожы ганак з тэрасай. На заднім дворыку будуць савецкія скульптуры: жанчына, розныя вазы, Ленін.

Месца дужа містычнае: цішыня, шмат дрэў, мала сонца, паўцемра – ходзіш быццам бы ў старой сядзібе, і раптам вырастаюць гэтыя жанчыны з вазамі. Гэта і нейкі сюр, і адначасова ілюстрацыя нашай гісторыі.

Где находится: Брестская обл., Ляховичский район, д. Совейки.

Часовня-усыпальница в форме пирамиды: доказательство того, что в Беларуси есть всё

– Лотвічы – гэта яшчэ адзін доказ, што ў Беларусі ўсё ёсць. Не трэба ехаць у Егіпет – у нас ёсць свае піраміды.

Насамрэч гэта капліца-пахавальня. Я чытала, што ўсяго ў Беларусі тры такія: гэта, ва Уздзе і ў Малінаўшчыне. Але там вядомы прозвішчы гаспадароў, а ў Лотвічах няма ніякай таблічкі і ніякіх знакаў, што гэта за пахаванне.

Там знаходзяцца вясковыя могілкі, і раптам вырастае гэта піраміда. Выглядае вельмі эфектна: яна складзена з прыгожай цэглы, бачна, што там быў уваход унутр.

Могілкі падзелены на дзве часткі – праваслаўную і каталіцкую, можна паглядзець надмагіллі ў розных традыцыях. Каталіцкія пахаванні – са скульптурай, праваслаўныя – звычайныя крыжы, нават захаваліся драўляныя. Самыя старыя пахаванні датуюцца 1850-мі гадамі.

Где находится: Брестская обл., Барановичский район, д. Лотвичи.

Троицкий костел XVIII века: колонны и звездное небо на стенах

– У Лыскаве ёсць прыгожы Траецкі касцёл, пабудаваны ў 1785 годзе, а насупраць знаходзіцца будынак кляштара. Ён адрэстаўраваны і зараз выкарыстоўваецца як бібліятэка, таму не выклікае шмат зацікаўленасці.

А вось касцёл прыцягвае ўвагу: калі проста ехаць праз Лыскава і не ведаць пра яго існаванне, вы ўсё роўна выязджаеце на старую брукаванку, і там адразу вырастае гэты касцёл – ён вельмі-вельмі высокі. На першым плане званіца, сам касцёл аднанефны (то бок больш не ў шырыню, а ў вышыню), і гэта ўражвае.

Касцёл закінуты, няма даху, але, калі абысці збоку, туды можна залезці: толькі трэба быць вельмі акуратнымі, каб было бяспечна.

Гэта позняе барока: вялікія калоны, розныя прыгожыя ўзоры на сценах. Нават захаваліся каляровыя малюнкі: жоўтыя і блакітныя колеры – выглядае як зорнае неба.

А ўнутры бакавой вежы ёсць лесвіца, і можна акуратненька падняцца да сярэдзіны гэтай званіцы. Там, праўда, зараз жывуць галубы, але можна падняцца і паглядзець з вышыні на наваколле.

Где находится: Брестская обл., Пружанский район, д. Лысково.

Дворцец Кужанецких и плитка-«трилинка»: 500-летние дубы и столетняя дорога

– Сама сядзіба – палацава-паркавы комплекс роду Кужанецкіх. На жаль, там ад цэнтральнага будынка нічога не засталося (калі паглядзець малюнак Напалеона Орды, можна ўявіць, як усё выглядала раней), але ёсць уязная брама і капліца.

Гэта быў вялікі палац, а справа ад яго капліца, якая захавалася. Гэту сядзібу ў 1784 годзе наведваў апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, калі прыязджаў на адкрыццё Днепра-Бугскага канала.

Зараз на тэрыторыі палаца знаходзіцца досыць утульная аграсядзіба, яе гаспадар Уладзімір, калі з ім загадзя дамовіцца, можа правесці экскурсію.

От редакции: если поедете в дворец и захотите встретиться с Владимиром, лучше заранее с ним договориться. Сайта у агроусадьбы нет, но наша героиня подскажет номер телефона хозяина.

– На тэрыторыі дагэтуль засталіся дубы, якім па 500 гадоў, лістоўніцы. Уладзімір павесіў на іх таблічкі: вышыня, узрост.

У парку захавалася сістэма каналаў, якая была арганізавана яшчэ Кужанецкімі, і возера (Уладзімір там зрабіў альтанкі, каб можна было адпачываць).

Дворцец Кужанецких на рисунке Наполеона Орды.

На тэрыторыі парку ёсць могілкі Першай сусветнай вайны: і нямецкіх, і расійскіх салдат, якія аформлены ўжо за польскім часам – такія аднатыпныя надмагіллі. Кужанецкія, якія там жылі, адвялі кавалак свайго парку, сваёй прыватнай тэрыторыі, пад могілкі.

Перад пад’ездам да сядзібы захавалася «любоў Палескага рэгіёна» – кавалак старой дарогі з пліткі-трылінкі: па форме гэта шасціграннікі, якія выкладваліся як пазл.

Та самая «трилинка».

Гэта плітка міжваеннага польскага часу. Ёй і ў даваенным Брэсце ўсе цэнтральныя вуліцы выкладвалі. Цяпер гэта плітка захавалася кавалкамі ў Кобрыне, Пінску, Століне. І тут.

Где находится: Брестская обл., Пинский район, д. Дубое.

Крево: холмы, церковь, костел и синагога

– Усе ведаюць Крэва праз Крэўскі замак – там падпісалі унію 1385 года, там у закладніках былі Кейстут з Вітаўтам, і Вітаўт збег, нібыта пераапрануўшыся ў жанчыну. І ўжо дзеля гэтага трэба пабачыць месца.

Але Крэва – гэта не толькі замак. Я аднойчы трапіла на экскурсію Сяргея Гапона (это фотограф известного агентства «Франс Пресс» (AFP). – Ред.), які там нарадзіўся, пэўны час працаваў у Мінску, а цяпер жыве ў Крэве ў звычайнай вясковай хаце. Ён водзіць па горадзе цікавым маршрутам. Сяргею заўсёды можна напісаць ў Instagram: ён ці сам правядзе экскурсію, ці зможа параіць, да каго звярнуцца.

У Крэве ў лепшых традыцыях нашай шматканфесійнасці ёсць касцёл, царква і сінагога. Сінагога знаходзіцца каля замка, але яна закінута, і там засталіся толькі сцены. Касцёл новы, дзейны – будынак стаіць на ўзвышшы і выглядае вельмі прыгожа. А царква XVIII стагоддзя.

Захаваліся яшчэ старыя яўрэйскія могілкі з падмуркамі ўваходнай брамы. Яе называлі «‎ачышчальнай»: чалавека, якога хавалі, праносілі праз яе, і ён быццам бы ачышчаўся ад усіх зямных грахоў і быў гатовы да новага этапу жыцця.

У Крэве ёсць гара, якую мясцовыя называюць Юравай: адтуль адкрываецца від на ўсё мястэчка. І яшчэ там паставілі арэлі, на іх можна пагойдацца. Тут жа стаяць сучасныя вялікія ветракі, якія выпрацоўваюць альтэрнатыўную энергію, – да іх можна вельмі блізка падысці.

У адным з дворыкаў Крэва зрабілі такі цікавы стрыт-арт.

Где находится: Гродненская обл., Сморгонский район, г.п. Крево.

Усадьба Святополк-Четвертинских: винтовая лестница и родовой герб с «Пагоняй»

– Гэта сядзіба князёў Святаполк-Чацвярцінскіх пабудавана ў 1908 года ў стылі неабарока па праекце архітэктара Марконі. Там усё такое незвычайна прыгожае, пра якое кажуць: «Як не ў Беларусі!»

Гэту тэрыторыю выкупілі, агарадзілі і ўваход зрабілі платным: 4 рублі. На ўваходзе сядзіць ахоўнік, але калі яго раптам не будзе, то напісаны нумар: можна патэлефанаваць, і ён пад’едзе на ровары праз 5 хвілін.

Туды варта трапіць: па-першае, палац, млын, флігель і кузня – усё гэта асобныя будынкі. Канешне, яны не ў самым лепшым стане, але туды запускаюць. На палацы вельмі прыгожая ляпніна – і радавы герб з «Пагоняй» над уваходам.

А ўнутры палаца самае прыгожае – лесвіца. Яна драўляная, завіваецца па сцяне з цэнтральнага ўваходу і вядзе на другі паверх.

У гэтым палацы здымаўся першы беларускі фільм жахаў «Масакра», там нават засталіся некаторыя дэкарацыі. Таму, калі прыехаць у вечаровы час, сапраўды бывае жудасна.

Где находится: Гродненская обл., Щучинский район, д. Желудок.

Фэнтези-усадьба Сергея Коваля: чуть ли не «сатанинское место»

– Месца, якое адначасова і пра мастацтва, і «пра падумаць», – фэнтэзі-сядзіба каля Наваградка. Лозунг гэтага месца: «Прыгажосць выратуе свет».

Раней гэта сядзіба належала бізнесмену Сяргею Ковалю, які рабіў яе і для сябе, і для людзей. Любы чалавек, які праязджаў побач, мог спыніцца, усё паглядзець і сам штосьці пакінуць.

Але Коваль скончыў жыццё самагубствам некалькі гадоў таму, сядзіба стаяла зачыненай. А потым яго дзеці вырашылі адкрыць яе як музей, уваход сюды платны: 5 руб.

Чаго тут толькі няма: венецыянскія маскі, егіпецкія матывы, альтанка ў стылі Гаўдзі, нашы сярэднявечныя цмокі, рыцары і розныя чараўніцы, пакой Высоцкага, а прыпынак каля сядзібы аформлены па творы Адама Міцкевіча.

У сядзібе шмат філасофскіх скульптур, і калі гаспадары уключаюць таямнічую музыку, то ствараецца атмасфера казкі. Некаторых гэта месца пужае («сатанінскае!»), але адзіны страшны пакой тут – «адская спальня»: на ёй пры ўваходзе вісіць знак «18+».

А для мяне гэта сядзіба больш пра фэнтэзі: людзям, якія любяць гэты жанр, дакладна спадабаецца.

Где находится: Гродненская обл., Новогрудский район, усадьба Литовка.

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: архив героини.

#Беларусь
поделиться