Фота: Liana Mikah, Unsplash.com.

Куды пайсці ў выходныя ў Мінску 21–23 жніўня

Фота: Liana Mikah, Unsplash.com.

Наперадзе засталося зусім крыху летніх укікендаў, таму карыстаемся апошняй цеплынёй і праводзім выходныя ярка. CityDog.io падказвае, на якія івэнты варта звярнуць увагу.

мы здесь

Святкуем народзіны бара

  • 21 жніўня, 17:00.
  • Бар «Бездельники» (пр-т Незалежнасці, 95/3).
  • Уваход: вольны.

Ці памятаеце бар «Молодой»? Дык вось яго стваральнікі вырашылі адзначыць 4-годдзе ўстановы нягледзячы на тое, што яна ўжо зачынілася. Вечарына пройдзе ў «Бездельниках» – новым праекце каманды. У праграме: гараж-сэйл, ліманчэла і раздача тату-эскізаў.

Бавім час на лоу-фай вечарыне

  • 21 жніўня, 23:00.
  • Клуб Modul Art Platform (вул. Кастрычніцкая, 16/3).
  • Уваход: падрабязнасці ў арганізатараў.

Жнівеньскі вечар выдатна пасуе да вечырыны ў лоу-фай эстэтыцы: мяккае гучанне рэтра-трэкаў, модныя гараджане і танцы да світання. Што яшчэ патрэбна?

Адпраўляемся на дабрачынны фестываль

  • 22 жніўня, 12:00.
  • Прастора «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95/5).
  • Уваход: 15 руб.

У суботу адпраўляемся на летні дабрачынны фест, сродкі ад якога пойдуць на дапамогу прытулкам для жывёл. У праграме івэнта: фотазоны, майстар-класы і аўкцыён карцін. Увечары адбудзецца канцэрт з удзелам беларускіх груп.

Шумім на маштабным рэйве

  • 22 жніўня, 22:00.
  • Клуб Modul Art Platform (вул. Кастрычніцкая, 16/3).
  • Уваход: 30–50 руб.

Рэйв-праекту «Мечта» спаўняецца 10 гадоў – менавіта з гэтай нагоды ў клубе Modul Art Platform ладзяць буйную вечарыну з удзелам лакальных і вядомых дыджэяў. Будзе тры сцэны, таксама арганізатары папярэджваюць, што івэнт скончыцца толькі раніцай.

Малюем на арт-пікніке

  • 23 жніўня, 11:00.
  • Студыя малявання «Рисуй кривее» (вул. Талбухіна, 4/42).
  • Уваход: вольны, патрэбна рэгістрацыя ў direct.

Нядзелю пачынаем з малюнкаў любімага Мінску. Адправімся на арт-пікнік у адзін з гарадскіх паркаў, дзе разам з аднадумцамі пап’ем гарбаты з пачастункамі і навучымся рабіць эскізы з натуры.

Глядзім караткаметражкі пра Мінск

  • 23 жніўня, 18:00.
  • Арганізатары распавядуць пра месца паказу пасля рэгістрацыі.
  • Уваход: вольны.

Зараз у Мінску ідзе фестываль інды-фільмаў – паказваюць гульнявое і анімацыйнае кіно. А ўжо ў нядзелю адбудзецца паказ спецыяльнай праграмы, прысвечанай фільмам пра Мінск. У спісе «Берлога» Мікіты Лаўрэцкага, «Шэры» Антаніны Бабіны, «Сацыяльная брама» Антона Барысава ды іншыя стужкі маладых і таленавітых рэжысёраў.

Слухаем беларускі гурт на свежым паветры

  • 23 жніўня, 19:00.
  • Прастора «Сквер» (пр-т Незалежнасці, 95/3).
  • Уваход: вольны.

Нядзелю завяршаем пад песні беларускага гурта Zvonku. Гэта музычны праект, прасякнуты цёплай і сяброўскай атмасферай з элементамі гумару і лёгкага, амаль адчувальнага суму.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
Пицца с черной икрой за 190 рублей и новый бар от создателей «Молодого». Рассказываем, какие заведения открылись в Минске в июле
Ресторанные хроники
«Минск мертв и стерилен». Минчане спорят, когда на самом деле был прайм города – и был ли он вообще
Vox populi
поделиться