Гардэроб пісьменніка: “Для мяне не важна, гэта рэч мужчынская ці унісекс”

Гардэроб пісьменніка: “Для мяне не важна, гэта рэч мужчынская ці унісекс”
Сёння разглядаем шафу сацыёлага і беларускага пісьменніка, які любіць камфортную класіку. А яшчэ наш герой піша цудоўныя раманы, якія выходзяць па-за межы палёў кнігі.

Сёння разглядаем шафу сацыёлага і беларускага пісьменніка, які любіць камфортную класіку. А яшчэ наш герой піша цудоўныя раманы, якія выходзяць па-за межы палёў кнігі.

КІРЫЛ
27 гадоў, сацыёлаг і пісьменнік

– Навучаўся я у БДУ на факультэце філасофіі і сацыяльных навук, потым скончыў магістратуру, пасля – аспірантуру ў Акадэміі навук. Цяпер працую навуковым супрацоўнікам у Інстытуце сацыялогіі пры Акадэміі навук і па сутнасці з’яўляюся сацыёлагам. Таксама займаюся іншымі сферамі, узначальваю рознага кшталту праекты. Пэўную частку свайго часу адводжу на напісанне прозы.

Нядаўна выйшла перавыданне маёй другой кнігі Marginalis. Гэта раман, які мае некласічную структуру: у ім няма аднаго ці некалькіх галоўных герояў, а таксама няма галоўных месца і часу дзеяння. Але сеткавая структура рамана ахоплівае амаль што 400 гадоў, дзясяткі геаграфічных лакацый і каля 140 літаратурных персанажаў. 

Чаму такая назва? Marginalis – гэта палі старонак кнігі, на якіх звычайна чытач малюе, робіць пазнакі і гэтак далей. Часам такія пазнакі і нататкі становяцца чымсьці самастойным, аўтаномным ад тэксту. Таму гэта канцэпцыя палёў пакладзена ў ідэю кнігі.
 


Кніга паставіла рэкорд беларускай літаратуры, які, у прыватнасці, адзначыў Куфар. Сярод чытачоў цяпер працягваецца конкурс, літаратурны квэст: трэба знайсці таго, хто з персанажаў мог бы прэтэндаваць на ролю галоўнага героя. У гонар чытача, які першым дасць правільны адказ, я паабяцаў назваць аднаго з персанажаў наступнай кнігі.

Гэты вобраз самы класічны з усіх, і псіхалагічна для мяне ён таксама спецыфічны. Таму выкарыстоўваю яго не кожны дзень, а толькі на нейкія значныя падзеі. Касцюм і кашуля італьянскія. А з-за гэтых запанак мяне амаль не высадзілі з цягніка, бо супрацоўнікі мытні вырашылі, што яны шмат каштуюць.

 

Пісьменнікам я стаў не ў адзін дзень. Усё гэта адбывалася неяк паступова: спачатку былі вершы і маленькія апавяданні. Калі назбіралася пэўная колькасць тэкстаў, быў выдадзены зборнік. Потым пачаў працаваць над другой кнігай, і праз год неўзабаве з’явіўся Marginalis.
 



Так я выглядаю часцей за ўсё, бо гэта самы камфортны вобраз для мяне. Амаль што ўся вопратка – Zara. Гэты брэнд мне пасуе, бо рэчы выглядаюць досыць стылёва і трымаюць баланс паміж класікай і сучаснымі трэндамі. А гадзіннік, які б мне спадабаўся, шукаў даўно.
 

 

Яшчэ існуе погляд, што чалавек з адной ці дзвюма кнігамі – яшчэ не пісьменнік. Некаторыя вызначаюць пісьменнікаў колькасцю выдадзеных кніг. Але, думаю, для самой асобы тут пытанне шмат у чым псіхалагічнае, пытанне самаідэнтыфікацыі. Калі казаць пра мяне, то я не імкнуся жорстка ставіць межы паміж працай, асабістым жыццём і гэтак далей. Тое, чым я займаюся, прыносіць мне задавальненне. Усё гэта частка майго жыцця.
 



Гэты вобраз таксама сумяшчае класіку і сучаснаць, але шкарпэткі Mark Formelle выдаюць у ім нейкі фан і легкасць. Акуляры – Ray-Ban, абутак – Pakerson.
 

 

З самага дзяцінства мае бацькі імкнуліся апранаць мяне і маю сястру неяк цікава і стылёва. У тыя часы амаль усё было ў дэфіцыце, таму маці шыла нам рэчы сама. І гэтыя рэчы заўсёды адрозніваліся ад таго, што насілі мае аднакласнікі. Бывала так, што нават было неяк няёмка насіць, напрыклад, паліто, бо такога больш ніхто з дзяцей не насіў. Але з цягам часу я здолеў ацаніць маміну працу і цяпер з задавальненнем бы насіў гэта паліто.
 



Таксама камфортны варыят, які можа ператварыцца ў класічны, калі змяніць верх на кашулю і пінжак. Швэдар і штаны – Zara, топсайдары – Timberland.
 

 

Зараз я не апранаюся пад нейкі літаратурны імідж, хаця нейкі адбітак таго, як выглядае аўтар, ён пакідае на сваёй літаратуры. Але такога вобразу ў мяне няма. Мой светапогляд неяк адпавядае маім творам. Гэта такі просты, напалову класічны, напалову спартыўны стыль, які трымае баланс.
 



Штаны набываў у Кітаі ў некалькіх варыянтах колеру, бо яны вельмі камфортныя і ўніверсальныя. А заплечнік набываў у Італіі, і гэта такі прыклад рэчы унісекс, якую можна насіць яшчэ як торбачку.
 

 

Мне здаецца, што чым больш модна выглядаюць рэчы, тым хутчэй яны губляюць актуальнасць. Гэта заўсёды бачна па старых фільмах ці фотадзымках. Напрыклад, вобразы таго ж Янкі Купалы: калі паглядзець на іх адразу, ён будзе выглядаць не горш за сучасных дзеячаў. Таму заўседы імкнуся набывать нешта больш класічнае.
 



Гэта больш вячэрні вобраз для прагулак, бо, з аднаго боку, ёсць кашуля, але яна выпучшана. Ну а кофта тут больш як аксесуар, які дадае вобразу нейкай бесклапотнасці.
 

 

Насамрэч у дачыненні да свайго гардэроба на тэму гендара я стаўлюся проста: для мяне не важна, гэта рэч мужчынская ці унісекс. Так і да іншых: мне не важна, якога колеру рэчы носяць людзі носяць, бо зусім не падзяляю колеры на мужчынскія ці жаночыя. У мяне таксама ёсць блакітны пінжак, у якім мне камфортна. Калі чалавек адчувае сябе камфортна і псіхалагічна гатовы, чаму не?

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: CityDog.by.

 

Еще по этой теме:
Гардероб PR-менеджерки «Зеленой сети»: «Дизайнерский плащ похож на рабочий халат моей бабушки»
Гардероб графического дизайнера: «Мой дизайн, как и моя одежда, – это минимализм без неоправданных элементов»
Гардероб ароматерапевта: «Красную помаду носят не для того, чтобы отсидеться в уголке»
поделиться