Чым пахне радзіма? Топ-10 водараў для сапраўдных беларусаў

Чым пахне радзіма? Топ-10 водараў для сапраўдных беларусаў
Вось-вось (спадзяёмся!) надвор’е дазволіць змяніць адзенне на летняе – а значыць, прыйшоў час перагледзець і свой парфумерны гардэроб. А заадно і свае погляды на беларускія гарады. CityDog.io запрашае вас у парфумернае падарожжа па шляхетнай беларускай правінцыі.

Вось-вось (спадзяёмся!) надвор’е дазволіць змяніць адзенне на летняе – а значыць, прыйшоў час перагледзець і свой парфумерны гардэроб. А заадно і свае погляды на беларускія гарады. CityDog.io запрашае вас у парфумернае падарожжа па шляхетнай беларускай правінцыі.

Навагрудак: Loewe 7 Cobalt

Loewe 7 Cobalt

Лаканічнасцю не толькі візуальнай, але і араматычнай парфума нагадвае вежы, якіх Навагрудскі замак меў якраз 7. Сімфонію бабоў тонка, лаванды, чорнага перца і кадзідла вы не зблытаеце ні з чым іншым.

Гэты водар – інтэрпрэтацыя сучаснай сілы і элегантнасці, з мінеральна-драўняным характарам і выразным пачуццём кантролю і гармоніі.

Трываласць парфумы, як і моц вежаў Навагрудскага замка, здзіўляе: Міндоўгу б напэўна прыйшлося да густу.

Кошт: ад 497,03 руб.

Любча: Frederic Malle Outrageous

Frederic Malle Outrageous

Мята, зялёны яблык, амбра, мускус, неролі і альдэгіды – як сімвал вечнага Нёмана. Леў Сапега, заснавальнік Любчанскага замка і канцлер ВКЛ, дакладна б карыстаўся ім.

Кошт: ад 1021 руб.

Гальшаны: Orto Parisi Cuoium

Orto Parisi Cuoium

Чым пахне напаўразбураны замак, поўны легенд пра прывідаў і густой цемры? Зямлёй, цвіллю, скурай, ладанам і пачулі – якраз як Cuoium.

Cuoium – своеасаблівы гімн жыццю. Гэта метафізічная гісторыя пра сілу, пераход і спадчыну, у якой скура выступае як сімвал цела, вынослівасці і ўнутранай праўды. Гэта водар містыкі і забыцця – усё як у рамане Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі».

Кошт: ад 560 руб.

Нясвіж: Matiere Premiere Radical Rose

Matiere Premiere Radical Rose

Пра разарыі Радзівілаў у Нясвіжы дагэтуль ходзяць легенды. Акунуцца ў вір мінулай эпохі дапаможа водар руж, дапоўнены шафранам, ладанам і чорным перцам – як атасаямленне бляску мінулай велічы і раскошы.

Для поўнага паглыблення ў атмасферу старажытнага замка раім дапоўніць парфуму томікам вершаў Францішкі Уршулі Радзівіл.

Кошт: ад 572,30 руб.

Ружаны: Diptyque L’Eau Papier

Diptyque L’Eau Papier

Стрыманая драўнянасць, мімоза, рэшткі каралеўскай цвёрдасці, мускус і пах сцен, якія ўсё яшчэ трымаюць гісторыю шляхетнага роду Сапегаў, – усё гэта L’Eau Papier.

Гэта інтымны водар, створаны для развагі, чытання, творчасці. L’Eau Papier – спроба перадаць пах паперы, на якой толькі што нешта напісалі ці намалявалі, пах стварэння і цішыні. Чым не ідэальны напамін пра папяровую фабрыку, якая працавала ў Ружанах у 18-м стагоддзі?

Кошт: ад 685,40 руб.

Заслаўе: Hermès H24

Hermès H24

Флакон нагадвае ручку мяча, з якім Ізяслаў (у гонар якога і быў названы горад) заступіўся за сваю маці перад бацькам, кіеўскім князем Уладзімірам. Парфума блішчыць сваім металёвым пахам і нагадвае гэту гісторыю, спалучаючы ў сабе подых свежаскошанай травы, шалфею і дубовага мху.

Кошт: ад 187,90 руб.

Косава: Maison Margiela By the fireplace

Maison Margiela By the fireplace

Пах чырвонага перцу, гваздзікі, каштану і ванілі вяртае да тых часоў, калі жыццё ў палацы Пуслоўскіх віравала, як вогнішча ў каміне.

Кошт: ад 333 руб.

Мір: Tom Ford Black Lacquer

Tom Ford Black Lacquer

Флакон нагадвае чарніліцу, а сама парфума складаецца з паху чарніла, вініла, рома і півоняў. Гэта парфюма магла б стаяць на паліцы ў парыжскай кватэры Адама Міцкевіча, калі ён апісваў гісторыю Мірскага замка на старонках «Пана Тадэвуша».

Кошт: ад 692,50 руб.

Полацк: Filippo Sorcinelli Reliqvia

Filippo Sorcinelli Reliqvia

Гэта водар меланхоліі, жаноцкасці і духоўнай стойкасці, тварам якой была Еўфрасіння Полацкая. А сапраўдны цвік у накрыўцы флакона – сімвал трываласці і веры.

«Калі нешта знікае, пах – гэта тое, што застаецца апошнім. І часта адзіным», – кажа стваральнік гэтага водару. Ён сабраў пахі, звязаныя з каменем, золатам, пахвярнікамі, дымам і бляскам рыз, каб стварыць водар, які быццам аднаўляе страчанае.

Кошт: ад 814 руб.

Шчорсы: Byredo Bibliotheque

Byredo Bibliotheque

Ноты півоні, слівы, ванілі, мускусу і скуры вяртаюць нас на стагоддзі назад, калі бібліятэка Храптовічаў налічвала больш за 10 тысяч кніг, гравюр і рукапісаў. І была не проста прыватнай калекцыяй, а адкрытай адукацыйнай пляцоўкай, даступнай для ўсіх.

Byredo Bibliothèque – гэта не проста «пах кніг», а настальгічная імпрэсія пра бібліятэку. Як і бібліятэка, гэта не проста месца, дзе кнігі: гэта досвед, настрой, самота і адкрыццё свету праз літаратуру.

Кошт: ад 529 руб.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: CityDog.io.

#Беларусь
Еще по этой теме:
Трендовые ароматы весны: ваниль, амбра, персик, ирис – собрали топ-5 духов, которые вам точно стоит попробовать
Эта беларуска придумала духи, которые рекламирует звезда того самого «Титаника» Кейт Уинслет
Почему в Минске так воняло? Вот пара версий, почитайте
поделиться