У Батумі, Варшаве, Вільнюсе і Беластоку пройдзе беларускі кніжны фестываль

У Батумі, Варшаве, Вільнюсе і Беластоку пройдзе беларускі кніжны фестываль
У верасні і кастрычніку адразу ў чатырох гарадах па-за межамі Беларусі адбудзецца Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэты год фестывалю прысвечаны пошуку будучыні для беларускай культуры.

У верасні і кастрычніку адразу ў чатырох гарадах па-за межамі Беларусі адбудзецца Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэты год фестывалю прысвечаны пошуку будучыні для беларускай культуры.

Што за фестываль?

PRADMOVA – гэта фестываль аўтараў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў, дызайнераў і ўсіх, чыё жыццё звязана з літаратурай і выдавецкай дзейнасцю.

Сярод удзельнікаў сёлета – вядомыя беларускія аўтары і дзеячы культуры, а таксама пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету, якія далучацца да падзеі афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя выклікі і надзённыя праблемы, якія стаяць перад беларусамі сёння.

Праграма фэсту

PRADMOVA у гэтым годзе пройдзе ў фармаце ўікенд-фестываляў.

  • Батумі (30 верасня – 1 кастрычніка): адкрыццё фэсту, лекцыі, літаратурныя дыскусіі і «Паэтычны варушняк».
  • Варшава (6–9 кастрычніка): сустрэчы з вядомымі аўтарамі і рэжысёрамі, а таксама вялікі канцэрт беларускай музыкі.
  • Вільнюс (14-15 кастрычніка): гутаркі пра феномен ліцвінізму і дыялог беларускай паэзіі з паэзіяй краін Балтыі.
  • Беласток (28-29 кастрычніка): закрыццё, прэзентацыі кніг, лекцыя пра тое, ці варта перачытваць школьны белліт.

Для тых, хто не зможа прысутнічаць на мерапрыемствах ужывую, будзе магчымасць далучыцца да анлайн-фармату (21, 22, 30 кастрычніка).

Поўную праграму фестывалю глядзіце на сайце фэсту, а таксама ў сацсетках.

Уваход на ўсе мерапрыемствы PRADMOVA вольны.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться