24 лістапада (панядзелак) у 19:00 экалагічная інфаслужба «Зялёны тэлефон» арганізуе анлайн-эфір «Чалавек і клімат: інструкцыя па выжыванні». Удзельнікам раскажуць, як змяненне клімату ўплывае на паводзіны людзей, што адбываецца з кліматычнай палітыкай у Беларусі і свеце і якія дзеянні можаце зрабіць асабіста вы.
Арганізатары адзначаюць, што клімат становіцца ўсё менш прадказальным і людзям даводзіцца падладжвацца пад новыя ўмовы. Падчас сустрэчы абмяркуюць тры тэмы:
- як змяненне клімату ўплывае на чалавечыя паводзіны і прыняцце рашэнняў;
- што адбываецца з кліматычнай палітыкай у Беларусі і ў іншых краінах;
- якія крокі могуць рабіць людзі – індывідуальна і разам.

Анонс анлайн-эфіру. Фота: «Зялёны тэлефон».
«Спікерка эфіру – Іра Панядзельнік, навуковая камунікатарка, член савета CAN УЕКЦА, менеджарка кліматычных праектаў у рэгіёне Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі», – расказала экаслужба.

Спікерка эфіру – Іра Панядзельнік. Фота: «Зялёны тэлефон».
Зарэгістравацца на вебінар можна тут. Важна: на эфіры разгледзяць толькі тыя пытанні пра надвор’е ў Беларусі, якія вы пакінеце пры рэгістрацыі.
Дарэчы, у бясплатнай інфаслужбы па вырашэнні экалагічных праблем «Зялёны тэлефон» ёсць сайт. Там кансультуюць па наступных экапраблемах:
- высечка дрэў у дварах;
- несанкцыянаваныя звалкі;
- непрыемны пах у раёне;
- якасць вады дома;
- інфармацыя пра легальнасць будоўляў;
- паркаванне машын на зялёных зонах.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.















