У Мінску закрываецца крама Kroplia.by. У сацсетках уладальніца праекта паведаміла, што заўтра, у аўторак 16 снежня, крама, верагодна, адпрацуе апошні дзень.
Пра закрыццё Kroplia.by каманда крамы напісала ў сваіх сацсетках. Там удакладнілі, што 16 снежня можа стаць апошнім днём працы.
«Запрашаем усіх, хто хоча нас падтрымаць, на выдачу замоў з 10:00 да 15:00. Проста пад’язджайце, і на месцы мы аформім вашу замову», – растлумачыла ўладальніца крамы.

Сайт інтэрнэт-крамы. Скрыншот: Kroplia.by.
Крама знаходзіцца ў Мінску па адрасе: вуліца Куйбышава, 40, гандлёвы цэнтр «Паркінг», рад 5, месца 6. У продажы застаецца шмат тавараў: кнігі, календары, кубачкі, худзі і паштоўкі.
На сайце інтэрнэт-крамы сказана, што «мы стварылі асаблівае месца, дзе вы можаце знайсці якасныя кнігі, цішоткі, аксесуары і сувеніры па-беларуску. Мы спадзяемся, што праз гэтыя рэчы свет вакол будзе станавіцца больш светлым і прыгожым».
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.















