У Мінску шукаюць мадэлей для здымак. Не вас?

У Мінску шукаюць мадэлей для здымак. Не вас?
Відэапраект «Традыцыйны строй» для здымак новага выпуску пра беларускія народныя строі шукае мадэлей без вопыту, галоўнае – патрэбныя памеры.

Відэапраект «Традыцыйны строй» для здымак новага выпуску пра беларускія народныя строі шукае мадэлей без вопыту, галоўнае – патрэбныя памеры.

Што за праект

Праект «Традыцыйны строй» – гэта першая анлайн-энцыклапедыя аўтэнтычных традыцыйных строяў Беларусі. У відэа расказваецца, як апраналіся нашы продкі ў розных рэгіёнах краіны, і пра глыбінныя сэнсы, якія нясе ў сабе кожны элемент традыцыйнага адзення.

Каго шукаюць?

Для здымак у праекце шукаюць дзяўчыну з доўгімі светлымі валасамі, ростам 158–165 см, з памерам адзення 42–44 (S), а таксама маладога мужчыну ростам 182–192 см з памерам адзення 51–52 (ХL).

Хлопец у народным беларускім ксцюме. Дзяўчына са светлымі валасамі ў народным касцюме.

Калі: 29 кастрычніка (нядзеля), занятасць з 9:30 да 15:00.

Як трапіць: для сувязі пісаць у Instagram-акаўнт праекта @tradycyjny_stroj.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: @tradycyjny_stroj.

#Беларусь #Минск
поделиться