Набліжаецца ўік-энд, таму забываем пра дажджлівае надвор’е, падбіраем стылёвыя вобразы і выбіраемся на гарадскія івэнты. CityDog.io распавядае, куды пайсці ў Мінску ў бліжэйшыя выхадныя.
Пераносімся ў Парыж
- 20 лістапада, 19:00.
- Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8).
- Уваход: 40 руб., білеты можна набыць тут.
Уік-энд пачнем з паглыблення ў атмасферу вячэрняга Парыжу. Ствараць атмасферу будуць музыкі, якія выканаюць творы Жака Дусье, Джорджа Гэршвіна і Стэфана Грапелі.
Знаёмімся з мінскім хардкорам
- 20 лістапада, 20:00.
- Бар «БВ. Спот» (вул. Кульман, 9).
- Уваход: 20–25 руб.
Пятнічны вечар працягваем ў бары «БВ. Спот» – там выступяць мінскія хардкоршчыкі. Паслухаем цяжкія гітарныя рыфы, гучна пакрычым і выпусцім пар. У праграме – Eternal Flame, Sig Sauer і сакрэтны госць.
Адпраўляемся на электра-вечарыну
- 20 лістапада, 23:00.
- Пляцоўка «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95/5).
- Уваход: 15–30 руб.
Пачатак уік-энду багаты на вечарыны, таму калі энергіі будзе хапаць, можна наведаць «Эхо». У прасторы ладзяць вечарыну ў эстэтыцы witch house – у добрай якасці паслухаем хіты Crystal Castles, Crim3s, White Ring ды іншых.
Танцуем пад дыджэй-сэты
- 21 лістапада, 22:00.
- Бар «Бездельники» (пр-т Незалежнасці, 95/3).
- Уваход: вольны.
Вечарам суботы адпраўляемся ў «Бездельники», каб пагрузіцца ў брытанскую атмасферу. Будзем слухаць UK-саўнд ад дыджэяў Nick Norton, Foyevtsov і Uncle H.
Глядзім кіно разам з стылісткай
- 22 лістапада, 17:00.
- Бар «Персонажи» (вул. Карла Маркса, 33).
- Уваход: 100 руб., патрэбна рэгістрацыя ў direct.
Нядзелю распачынаем з кінаклубу – паглядзім стужку «Любовное настроение», а пасля разам з стылісткай Рэгінай Паляйчук абмяркуем касцюмы фільма і абмяркуем дэталі, на якія варта звярнуць увагу. У кошт білета ўваходзяць кактэйлі і закускі.
Слухаем утульны гурт
- 22 лістапада, 20:00.
- Бар Accidental Point (вул. Кальварыйская, 21).
- Уваход: вольны.
Завяршым уік-энд знаёмствам з маладым гуртом Gingerhead – музыкі прадставяць свой першы альбом, у якім акустыка спалучаецца з паўэлектронікай. Арганізатары абяцаюць настальгію па музыцы, якая гучала з бацькоўскай магнітолы, танцы пад дыска-шарам і кактэйлі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.












