Кінатэатр “Салют” у Серабранцы трохі абнавілі – там усталявалі звышновую праекцыйную сістэму 4К. Пра гэта расказалі ва УП “Кінавідэапракат” Мінгарвыканкама.
Такія сістэмы ёсць толькі ў некалькіх кінатэатрах Беларусі (напрыклад, у кінатэатрах сеткі Silver Screen). Цяпер і ў “Салюце” гледачы змогуць глядзець новыя фільмы ў максімальнай раздзяляльнасці, якая значна вышэйшая, чым звыклая.
Сістэма 4К забяспечвае дакладны, дэталізаваны, без бачных пікселяў малюнак, нават калі сядзець каля самага экрана, адзначаюць ва УП “Кінавідэапракат” Мінгарвыканкама.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.