Сёння, 17 лістапада, авіякампанія паведаміла, што з мая 2026 года вяртае чартарныя рэйсы на курорт Энфіда ў Тунісе. Палёты будуць выконвацца прыкладна раз у 11-12 дзён.
Belavia ў сваім тэлеграм-канале адзначыла, што аднаўляе чартары ў Туніс. Першы вылет прызначаны на 22 мая 2026 года – у гэты дзень самалёт Airbus A330−200 у фірменнай васільковай ліўрэі адправіцца ў горад Энфіда.

Чартар у Туніс. Фота: @belavia_official, Telegram.com.
Плануецца, што чартары будуць выконвацца кожныя 11-12 дзён, а дарога зойме каля 8 гадзін.
«Усе падрабязнасці – у кансалідатара рэйса, тураператара “ІНТЭРСІЦІ”», – удакладнілі ў авіякампаніі.
А чартар – гэта ўвогуле як?
Чартарны рэйс не падпарадкоўваецца звычайнаму раскладу і арганізуецца авіякампаніяй на заказ кліента, якім найчасцей з’яўляецца тураператар. Купіць білет на такі рэйс можна і без пуцёўкі, але не ў авіякампаніі — толькі непасрэдна ў тураператара.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.















