23 кастрычніка беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч паведаміў у сваім фэйсбуку, што адзін з вядомых нямецкіх літаратурных крытыкаў унёс яго раман у пералік найлепшых кніг гэтай восені. У Беларусі гэты раман прызнаны «экстрэмісцкім».
Нямецкі літаратурны крытык Дэніс Шэк уключыў раман «Сабакі Эўропы» (у перакладзе Томаса Вайлера) у спіс найлепшых кніг для чытання гэтай восенню.

Раман «Сабакі Эўропы». Фота: @januskevic.books, Instagram.com.
«Цешуся, што раман, што выйшаў па-нямецку ажно ў лютым 2024, жыве і чытаецца – апошнія паўтара году толькі і раблю, што вандрую зь ім па гарадах і краінах, адгукаючыся на шматлікія запрашэньні», – напісаў Бахарэвіч.
У 2024 годзе пісьменнік стаў лаўрэатам Лейпцыгскай кніжнай прэміі еўрапейскага паразумення 2025 года (Leipziger Buchpreis zur Europäischen Verständigung) за раман «Сабакі Эўропы». Журы адзначыла яго як «неардынарнае спалучэнне палітычнага трылера, эпасу, сатыры і казкі».
Што гэта за кніга?
Раман, першапачаткова выдадзены ў Беларусі ў 2017 годзе, быў прызнаны ўладамі «экстрэмісцкім» у 2022-м. Тым не менш яго пераклад на нямецкую мову, зроблены Томасам Вайлерам, атрымаў шырокае прызнанне.
У 2024 годзе «Сабакі Эўропы» выйшлі ў Германіі. Па сюжэце кніга пераносіць чытача ў 2050 год і раскрывае канфлікты, якія праходзяць праз Мінск, Вільнюс, Гамбург, Прагу і Берлін.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.















