Новая серыя стыкераў. Фота: @malina_blr, instagram.com.

Беларусы выпусцілі новую серыю стыкераў з беларускім выйбам. Яны вам спадабаюцца

Новая серыя стыкераў. Фота: @malina_blr, instagram.com.

Блогеры malina_blr зрабілі новую серыю стыкераў. Сярод навінак – знаёмыя з дзяцінства прадукты, вядомыя месцы, транспарт, назвы раёнаў і фразы на беларускай мове.

мы здесь

«Ну што, лета прайшло, а гэта значыць, што надышоў час для новых стыкераў. Мы падрыхтавалі для вас шмат новых, душэўных стыкераў, тое, з чым мы сутыкаемся кожны дзень, тое, што ведаем з дзяцінства», – напісала каманда malina_blr.

Сярод навінак можна ўбачыць стыкеры з квасам, дранікамі, згушчонкай, марожаным, шаурмой, а таксама са звыклымі беларусам прадметамі і сімваламі. Ёсць і варыянты з гарадамі і раёнамі: Мінскам, Гомелем, Віцебскам, Серабранкай, Шабанамі, Уруччам, Кунцаўшчынай, Ангарскай і іншымі.

Асобная частка калекцыі прысвечана беларускай мове і розным фразам. Напрыклад, ёсць такія варыянты: «Каханне», «Шчасце», «Фільтруй базар» і «Натхняйся».

Купіць новыя і абноўленыя старыя стыкеры можна ў прасторы "Сапраўдны Шоўрум" на вуліцы Кальварыйскай, 21/8, каля станцыі метро «Маладзёжная». Шоурум працуе кожны дзень, акрамя панядзелка, з 12:00 да 20:00.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Минск
Еще по теме:
По Минску расклеивают поддерживающие стикеры. Вы их уже видели?
За день
Такие стикеры с минскими районами вам точно надо
За день
поделиться