На АЗС «А-100» запусцілі летнюю акцыю з незвычайнымі кубачкамі для напояў. Цяпер наведвальнікі могуць выбраць спецыяльны ўкладыш з летнім планам і ўставіць яго ў акенца на кубачку, як фотаздымак Polaroid. Пра навінку расказалі ў інстаграме АЗС.
У кампаніі кажуць, што ідэя праекта – дапамагчы людзям візуалізаваць свае планы на лета. Гэта можа быць як даўно задуманае падарожжа, так і спантанны адпачынак.
«Як гэта працуе: бярыце каву ці любімы напой, выбірайце ўкладыш з планам і ўстаўляйце яго ў акенца на кубачку – як фота Polaroid. Атрымліваецца ваш уласны летні кадр: пікнік, паездка да вады, прагулка без раскладу, сустрэча з сябрамі ці проста дзень для сябе», – растлумачылі на АЗС.
Каб лета было больш разнастайным, укладышы будуць абнаўляць кожныя два тыдні. Так што наведвальнікі змогуць збіраць новыя карткі і паступова складаць сваю калекцыю летніх планаў.
Раней CityDog.io расказваў, што на« А-100» працуе робат, які гатуе каву і наносіць малюнак на пену. У кампаніі адзначалі, што кліент можа выбраць латэ-арт на экране, пасля чаго робат сам завяршае прыгатаванне напою.
«Вы проста прыходзіце за звычайным кубачкам кавы – а атрымліваеце маленькае шоу, дзе тэхналогіі сустракаюцца з мастацтвам. Спачатку аплачваеце напой на касе ў аператара, затым падыходзіце да робата, выбіраеце латэ-арт на экране... і далей ён бярэ ўсё ў сваю “руку”. Менш за хвіліну – і ў вас у руках не проста кава, а настрой на ўвесь дзень!» – расказвалі ў «А-100».
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















