Заўтра, 9 кастрычніка, кампанія Intercars правядзе акцыю ў гонар свайго юбілею. У гэты дзень з 11:00 да 23:59 можна будзе набыць білеты са скідкай 25% на аўтобусныя рэйсы партнёра-перавозчыка «Байертранс» па прамакодзе «ЮБІЛЕЙ».
Паводле ўмоў акцыі, па зніжанай цане можна купіць не больш за два білеты на кожны рэйс. Паездкі па гэтых білетах павінны адбыцца ў перыяд з 13 кастрычніка па 30 лістапада 2025 года.
Пастаянныя выключэнні:
- Гродна – Варшава;
- Мінск – Беласток;
- Мінск – Ялта (і назад).
Перыяд: з 2 па 10 лістапада.
Ёсць таксама выключэнні па рэйсах і датах:
- Варшава – Мінск: 09:40, 19 кастрычніка;
- Масква – Мінск: 21:45 (15 і 16 кастрычніка), 22:30 (19 кастрычніка);
- Мінск – Санкт-Пецярбург: 16 і 26 кастрычніка;
- Санкт-Пецярбург – Мінск: 17, 23 і 31 кастрычніка;
- Мінск – Вільнюс: 13 і 23 кастрычніка;
- Вільня – Мінск: 13, 15 і 17 кастрычніка;
- Берлін – Мінск: 24 кастрычніка.
Ужо з 10 кастрычніка (пятніца) пачнуць курсіраваць два новыя міжнародныя аўтобусныя рэйсы ў Літву і Польшчу. Паездкі будуць каштаваць менш, чым звычайна, а маршруты ўключаюць у сябе прыпынкі каля аэрапортаў.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.