Крута! Пераклад кнігі Евы Вежнавец трапіў у шорт-ліст міжнароднай літаратурнай прэміі

Крута! Пераклад кнігі Евы Вежнавец трапіў у шорт-ліст міжнароднай літаратурнай прэміі
Пісьменніца Ева Вежнавец і перакладчыца яе твора «‎Па што ідзеш, воўча?» на нямецкую мову Ціна Вюншман трапілі ў шорт-ліст Міжнароднай літаратурнай прэміі 2023 года.

Пісьменніца Ева Вежнавец і перакладчыца яе твора «‎Па што ідзеш, воўча?» на нямецкую мову Ціна Вюншман трапілі ў шорт-ліст Міжнароднай літаратурнай прэміі 2023 года.

Прэмія прысуджаецца кожны год «‎Домам культуры свету» і фондам Elementarteilchen з 2009 года. Аўтары-пераможцы атрымліваюць 20 000 еўра, а перакладчыкі – 15 000 еўра.

Гэтым разам журы выбрала восем лепшых твораў з 151 заяўленага (усе яны – на фота).

Кніга «‎Па што ідзеш, воўча?» трапіла ў шорт-ліст за сучасную замежную прозу, упершыню перакладзеную на нямецкую (Internationaler Literaturpreis – Prize for Contemporary Literatures in Translation).

Пераможца прэміі будзе абвешчаны 9 верасня ў Гамбургу.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Clara Molau & Elinor Lazar / HKW.

#Беларусь #Германия
поделиться