Выдавецтва «Янушкевіч» працягвае папярэдні заказ кнігі Рэя Брэдберы

Беларускае выдавецтва працягвае папярэдні заказ на беларускі пераклад «Марсіянскіх хронік» Рэя Брэдберы. Дарэчы, гэта навуковая фантастыка ўвайшла ў некалькі прэстыжных рэйтынгаў.

Беларускае выдавецтва працягвае папярэдні заказ на беларускі пераклад «Марсіянскіх хронік» Рэя Брэдберы. Дарэчы, гэта навуковая фантастыка ўвайшла ў некалькі прэстыжных рэйтынгаў.

У сваім інстаграме каманда выдавецтва піша, што «гэта не проста кніга – гэта чароўны тэкст, які пакажа Марс ва ўсей яго таямнічай, паэтычнай і часам нават вельмі зямной прыгажосці. А калі вам падабаецца літаратура, якая бывае прыгожай, кранальнай і крышачку прароцкай, – вам дакладна трэба на борт».

«Марсіянскія хронікі» – гэта зборнік узаемазвязаных апавяданняў, які быў апублікаваны ў 1959 годзе. Кніга апісвае каланізацыю Марса людзьмі ў перыяд з 1999 па 2026 год і іх узаемадзеянне з мясцовымі жыхарамі – загадкавымі марсіянамі.

Праз фантастычныя гісторыі Брэдберы вырашыў закрануць тэмы страху перад нязведаным, адзіноты, экалагічных катастроф, імперыялізму і разбуральнага ўплыву чалавецтва на новыя светы.

Дарэчы, гэта навуковая фантастыка ўключана ў спіс 100 лепшых кніг па версіі часопіса Locus. Аформіць заказ можна на Knihauka.com у раздзеле Preorder. Кошт – 54,90 зл.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по этой теме:
В Беларуси количество издаваемых книг за последние 15 лет сократилось почти вдвое
поделиться