Беларускі поп-гурт NOCHY выпусціў новы альбом «НАДОЎГА». Рэліз адбыўся 15 мая. Сам гурт цяпер базіруецца ў Варшаве.
NOCHY – гэта дуэт вакалісткі і кампазітаркі Юлі і саўндпрадзюсера Пашы. Музыкі апісваюць сваю творчасць як спалучэнне танцавальнай энергетыкі і атмасфернай лірыкі з элементамі сучаснага попу.
У альбом «НАДОЎГА» ўвайшлі трэкі, у якіх змяшаліся індзі-поп, электра-рок, рэп-элементы і больш паветранае лірычнае гучанне. Паводле гурта, кожная песня перадае асобны эмацыйны стан, але разам яны складаюцца ў адну гісторыю: пра трывогу, чаканне, злосць, пяшчоту і ўнутранае напружанне.
«Альбом ствараўся амаль дзевяць месяцаў і быў цалкам спрадзюсаваны гуртом самастойна. Гэта не пра эксперымент дзеля эксперыменту, а пра дакладны пошук эмоцыі, мелодыі і гучання, якія павінны спрацаваць шчыра і інтуітыўна», – расказаў поп-гурт.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















