Сёння, 11 верасня, – апошні дзень падачы заявак на «Журфак па суботах». Гэта бясплатная праграма для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы. Навучанне будзе праходзіць афлайн у Вільнюсе або Варшаве на працягу 10 субот.
Падчас навучання ўдзельнікі будуць працаваць з рэальнымі журналісцкімі задачамі, атрымліваць зваротную сувязь ад практыкуючых журналістаў і рэдактараў, а таксама ствараць уласныя матэрыялы пры падтрымцы ментараў.
На занятках будуць разбіраць, як шукаць і правяраць інфармацыю, працаваць з крыніцамі, ствараць матэрыялы для розных фарматаў і выкарыстоўваць штучны інтэлект у працы журналіста. Пасля навучання ўдзельнікі змогуць прайсці стажыроўку ў беларускіх рэдакцыях і апублікаваць свае матэрыялы.
Праграму распрацавала ўкраінская журналістка і медыяменеджарка Каця Гарчынская, якая супрацоўнічае з The Wall Street Journal, The Financial Times і The Kyiv Post. Трэнерамі будуць практыкуючыя журналісты і рэдактары беларускіх незалежных медыя.
Навучанне пройдзе:
- у Варшаве – з 3 кастрычніка па 5 снежня 2026 года;
- у Вільнюсе – з 10 кастрычніка па 12 снежня 2026 года.

Ілюстратыўнае фота: арганізатары.
Важна: удзел бясплатны. Пражыванне ў гатэлі праграма не аплачвае, але можа пакрыць выдаткі на транспарт па краіне навучання.
Сёння – апошні дзень падачы заявак. Да 16 верасня арганізатары паведамяць вынікі першага этапу адбору і запросяць адабраных кандыдатаў на суразмову.
Калі вы жывяце ў Літве, трэба выбраць заяўку для Вільнюса. Дадатковыя пытанні можна задаць па адрасе zurfak@baj.media.
Калі жывяце ў Польшчы – падавайце заяўку для Варшавы. Кантакт для пытанняў: zurfak@solidarityby.eu.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

















