Буйны паштовы інтэрнэт-сэрвіс пераклалі на беларускую мову

Буйны паштовы інтэрнэт-сэрвіс пераклалі на беларускую мову
Cлужба электроннай пошты і іншыя прадукты швейцарскай кампаніі Proton сталі даступныя на беларускай мове. Пра гэта на сваёй старонцы ў Twittеr паведамілі стваральнікі праекта @mova.how.

Cлужба электроннай пошты і іншыя прадукты швейцарскай кампаніі Proton сталі даступныя на беларускай мове. Пра гэта на сваёй старонцы ў Twittеr паведамілі стваральнікі праекта @mova.how.

«Два гады нястомнай працы перакладчыкаў-валанцёраў – і нарэшце прадукты кампаніі Proton даступныя на беларускай мове», – расказвае каманда @mova.how, якая робіць каталог сучаснага кантэнту па-беларуску.

Proton Mail – служба электроннай пошты са скразным шыфраваннем, заснаваная ў 2013 годзе ў Жэневе, Швейцарыя. Сэрвіс выкарыстоўвае шыфраванне на баку кліента для абароны змесціва электроннай пошты і карыстальніцкіх даных перад іх адпраўкай на серверы Proton Mail, у адрозненне ад іншых распаўсюджаных пастаўшчыкоў электроннай пошты, такіх як Gmail і Outlook.com. У кампаніі таксама ёсць VPN, драйв і каляндар.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

 

#Минск
поделиться