Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» адкрыў перадзамову на калекцыю гадзіннікаў «Мова-2024», якая прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.
У калекцыю ўваходзяць унісекс-мадэлі [жы] і [шы] – усяго 100 штук гадзіннікаў кожнай мадэлі.
Цыферблат выкананы з мельхіёру з матавым пакрыццём. На заднім вечку гадзінніка размешчаны стылізаваны ўзор беларускай вышыўкі. Нумары на гадзінніках напісаны пропіссю, што падтрымлівае тэматыку мовы.
У гадзінніках усталяваны славуты механізм «Луч 1801.1Н (механіка)». Корпус выкананы з нержавеючай сталі, цыферблат – з сапфіравага шкла, папружка – з натуральнай скуры.
Кошт: 499 руб.
Умовы перадзамовы: сертыфiкат на перадзамову ў сетцы фірменных крам «Луч» можна набыць ужо сёння, у інтэрнэт-краме – з 23 лютага. Асноўны старт продажаў адбудзецца 11 сакавіка.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.