Мінскі завод «Луч» атрымаў узнагароду на прэстыжнай прэміі. Вось за гэтыя гадзіннікі

Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» атрымаў «золата» прэміі Advertising & Marketing Awards 2025 у катэгорыі «Сацыяльныя кампаніі камерцыйных брэндаў». Узнагароду брэнд атрымаў за праект «Мова. Уладзімір Караткевіч». Пра гэта каманда паведаміла 12 лістапада ў сваіх сацсетках.

«“Мова. Уладзімір Караткевіч” – гэта не проста гадзіннік. Гэта праект, які даказаў: мова, культура і добры маркетынг могуць натхняць і аб’ядноўваць», – напісала каманда гадзіннікавага завода.

«Золата» прэміі. Фота: @luchofficial, Telegram.com.

Праект «Мова. Уладзімір Караткевіч» – гэта лімітаваная калекцыя да Дня роднай мовы. Яна, як адзначалі ў «Лучы», была прысвечана аднаму з самых яскравых пісьменнікаў не толькі свайго часу, але і ўсёй беларускай літаратуры – Уладзіміру Караткевічу.

Праект «Мова. Уладзімір Караткевіч». Фота: @luchofficial, Telegram.com.

Advertising & Marketing Awards – гэта прафесійная прэмія ў галіне маркетынгу, якая вызначае найлепшыя брэнды і праекты ў сферы маркетынгу і камунікацый Беларусі з пункту гледжання іх эфектыўнасці.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
Еще по теме:
«Луч» выпустил еще одну новинку. Как вам?
За день
поделиться