У Мінску пройдзе інклюзіўная лекцыя да Дня жэставай мовы, уваход – вольны

У Мінску пройдзе інклюзіўная лекцыя да Дня жэставай мовы, уваход – вольны
У нядзелю (24 верасня) у Мінске ладзяць лекцыю да Дня жэставай мовы. Можна будзе вывучыць дактыльны алфавіт і больш даведацца пра этыкет камунікацыі з людзьмі з парушэннем слыху.

У нядзелю (24 верасня) у Мінске ладзяць лекцыю да Дня жэставай мовы. Можна будзе вывучыць дактыльны алфавіт і больш даведацца пра этыкет камунікацыі з людзьмі з парушэннем слыху.

24 верасня – Міжнародны дзень людзей з парушэннем слыху.

Вакол жэставай мовы і людзей, якія ёй карыстаюцца, шмат міфаў і стэрэатыпаў, якія ствараюць бар’еры ў разуменні і камунікацыі. Таму беларусаў запрашаюць на афлайн-лекцыю, каб пазнаёміцца з асаблівасцямі жэставай мовы, а таксама вывучыць дактыльны алфавіт.

Дзе і калі: Мінск, 24 верасня, нядзеля, 16:00.

Дэдлайн: 23 верасня ўключна, зарэгістравацца можна па спасылцы.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться