Вам прапануюць прыняць удзел у даследаванні культурнага менеджменту Беларусі

Вам прапануюць прыняць удзел у даследаванні культурнага менеджменту Беларусі
CreateCulture Group абвяшчае запуск вялікага даследавання стану культурнага менеджменту Беларусі. У даследаванні прымае ўдзел каманда прафесійных сацыёлагаў і кансультантаў/так, якія на працягу 7 месяцаў правядуць анлайн-апытанні, глыбінныя інтерв’ю, фокус-групы ды аналіз актуальнага профілю культменеджэра і менеджэрак унутры і за межамі Беларусі.

Чаму гэта важна рабіць менавіта зараз?

У апошнія гады культурны сектар Беларусі сутыкнуўся са шматлікімі выклікамі: ад культурнага ціску суседніх краін да буйной эміграцыі культурных дзеячоў за мяжу. Між тым, культурны менеджмент грае істотную ролю ў развіцці беларускай грамадскай супольнасці як унутры краіны, так і звонку.

Адна з арганізатарак даследавання Лізавета Шалай тлумачыць неабходнасць гэтага даследвання так:

– Наша арганізацыя – адна з тых, хто займаецца развіццём культурнага і крэатыўнага сектароў Беларусі. Для таго каб культурная дзейнасць была больш заўважная, з’явілася неабходнасць даследавання існуючага становішча прафесіі, неабходных кампетэнцый і матывацыі. Маючы дадзеныя выніковага даследавання, мы зможам стварыць больш карысных магчымасцяў для прафесійнага развіцця і прыцягнуць увагу да прафесіяналізацыі сектара.

А што атрымаецца ў выніку?

Вынікі даследавання могуць дапамагчы культурным дзеячам і дзяячкам, культурным установам, ініцыятывам і зацікаўленым бакам настроіць сваю працу па развіцці сектара і зрабіць больш важкі ўнёсак у развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Як паўдзельнічаць?

Калі вам цікавая тэма культуры і вы жадаеце прыняць удзел, то ў перыяд з жніўня 2023 па люты 2024 запоўніце апытанне.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться