Як крута! Беларусы запусцілі новы брэнд адзення – з цытатамі Каліноўскага з «Мужыцкай праўды»

Як крута! Беларусы запусцілі новы брэнд адзення – з цытатамі Каліноўскага з «Мужыцкай праўды»
Беларусы ў Літве запусцілі новы брэнд адзення – Rabi Pilna. Пакуль што ў калекцыі толькі футболкі, затое якія: з малавядомымі цытатамі Кастуся Каліноўскага з «Мужыцкай праўды» і «Лістоў з-пад шыбеніцы».

Першая калекцыя брэнда атрымала назву Jaśko, haspadar z pad Wilni – менавіта пад такім псеўданімам Кастусь Каліноўскі выпускаў тую самую «Мужыцкую праўду». Калекцыю стваральнікі прысвяцілі 160-годдзю паўстання Каліноўскага.

Кошт футболак – 30 еўра, а кошт дастаўкі залежыць ад таго, дзе вы знаходзіцеся. Акрамя таго, 3% ад кошту пойдзе на ўшанаванне памяці паўстанцаў на Дзяды ў Вільнюсе.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться