У Threads завірусілася пытанне пра беларускіх бабуль. За дзень пост сабраў амаль 900 лайкаў, больш за 900 каментарыяў і звыш 153 000 праглядаў.
Акаўнт proinfo.news спытаўся ў беларусаў: «Якую фразу можна пачуць толькі ад беларускай бабулі?» У адказ карыстальнікі пачалі дзяліцца знаёмымі з дзяцінства фразамі.
- «Ты яшчэ ў сраку яго пацалуй», – напісаў beatus_vir_qui_in_via_est.
- «А любанька ты мая, а чаго ж ты нічога не ясі?» – падзялілася yarnahandicraft.
- «Ну, пайду ўпраўляцца. Аё-йя-ёй, а людзі мае мілыя!» – расказала irena_voschuk.
- «Цырк на дроце», – напісала neonillatatur.
- «Пайду свінням дам...» – падзяліўся linthetench.
- «Больш паплачаш, менш пасцыш», – пракаментавала lappogladkaya_natasha_.
- «Сціхні!» – успомніла liastrizhe.
- «Не дуры галавы», – напісала natallia.faro.
- «Халера яго бяры», – падзялілася prosto_yr_evna.
- «Каб цябе халера пабрала», – напісала _murinja_.
- «Волечка мая прыехала... Бабуля пасля вайны пачала жыць у Мінску. Яе ўжо даўно няма. А яе “Волечка” – лепшае, што было на свеце», – расказала fotografin_in_mainz.
Раней CityDog.io пісаў, што карыстальніца TikTok з нікам _yarets публікавала відэа пра беларускія словы, якія часта чула ад сваёй бабулі. За суткі ролік набраў каля 250 тысяч праглядаў і амаль 1500 каментарыяў – беларусы пачалі згадваць выразы са свайго дзяцінства.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















