

На адной з вуліц у Жлобіне працуе вулічная бібліятэка: месца, дзе ўсе жадаючыя могуць бясплатна ўзяць любую кнігу, а ўзамен пакінуць іншую. Буккросінг – не новы для Беларусі рух, але ў Жлобіне яго арганізавалі даволі незвычайна.
Уся справа ў тым, што для паліц з кнігамі выкарыстоўваюць халадзільнікі. У відэа, якое апублікаваў беларус Яўген Румянцаў у TikTok, можна заўважыць як мінімум тры халадзільнікі, прыстасаваныя пад паліцы для кніг.


Буккросінг у Жлобіне. Фота: скрыншот з відэа Яўгена Румянцава.
Аўтар відэа кажа, што ў бібліятэцы ёсць і кнігі на беларускай мове: Іван Мележ, Генрых Далідовіч, Алесь Ставер, Леанід Дайнекa і Алена Васілевіч.
@evgenirum Буккросінг у Жлобіне. Як вам ідэя? #беларусь #беларускаямова #пабеларуску #беларус #жлобін #жлобин #жлобинбеларусь #жлобин_беларусь #zhlobin #гомельскаяобласть
♬ оригинальный звук - Яўген Румянцаў
Что почитать по теме: «Для нармальнага жыцця трэба не так шмат, як здавалася раней». Беларус з’ехаў з горада ў вёску і завёў блог – вось яго гісторыя
Беларусам, якія паглядзелі відэа, ідэя спадабалася.
- «Вельмі крута, абы толькі попытам карысталася. Часта заўважала, што людзі проста бралі, але не прыносілі свае за ўзятае», – напісала Daria H.
- «Супер-ідэя, я б з задавальненнем карысталася, калі б у нашай мясцовасці было», – кажа miamila52.
- «Якія малайцы. У парках такога не хапае!!!!!», – напісала user2885058061569.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Видео: Яўген Румянцаў, TikTok.