Анлайн-кінатэатр Vodblisk сумесна з «Голасам Амерыкі» запусціў новы праект Doc:Doc. Там можна бясплатна паглядзець дакументальныя фільмы на актуальныя тэмы. Першая пяцёрка стужак ужо даступная для прагляду, а ў лютым чакаецца яшчэ пяць.
У праекце цяпер прадстаўлены розныя гісторыі:
«Jamala: песні свабоды» – пра шлях украінскай спявачкі Джамалы, якая змагаецца за сваю культурную спадчыну праз музыку і актывізм.
«Disco Elysium: бітва за сцэнай» – дакументальны фільм пра фінансавыя і творчыя баталіі вакол папулярнай камп’ютарнай гульні.
«Я, ты і ШІ» – гісторыі людзей, якія будуюць адносіны з віртуальнымі партнёрамі, разглядаючы штучны інтэлект як выратаванне ад адзіноты.
«Фаціма» – дакументальны фільм пра жаночую салідарнасць і выжыванне на фоне вайны ў Афганістане.
«Новае жыццё на раёне. Света Бень» – фільм-інтэрв’ю з беларускай артысткай, якая дзеліцца сваім досведам жыцця ў эміграцыі.
Фільмы можна глядзець бясплатна з любой краіны, а ў хуткім часе праект парадуе новымі цікавымі прэм’ерамі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.