Аказваецца, у Мінску ёсць каталіцкі барбершоп святога Марціна дэ Порэса, які працуе на базе Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра. Там няма фіксаваных коштаў на паслугі, але ёсць сістэма донатаў.
У апісанні барбершопа на сайце dikidi.net гаворыцца, што ён працуе ў фармаце ахвяраванняў, а фіксаваных коштаў на стрыжкі няма: «Пасля стрыжкі ці галення кожны пакідае ў кошыку столькі, колькі можа і лічыць патрэбным. Нашая мэта – паслужыць супольнасці, будучым святарам, гімназістам і скурнаму мужчыну, каму патрэбны якасны дагляд».
Аб барбершопе ў Threads распавёў яго супрацоўнік Ян. Там жа ён распавёў пра свой досвед:
- Адзіны майстар у Беларусі, які галіць небяспечнай брытвай і прафесійна навучае гэтаму іншых.
- Выпускнік знакамітай школы Schorem (Ротэрдам). Раблю выключна амерыканскую класіку залатой эпохі і не толькі.
- Амбасадар легендарнага брэнда мужчынскай касметыкі Clubman.
Барбершоп працуе на вуліцы Серафімовіча, 19 (Хрысціянскі сацыяльны цэнтр): "Калі хочаце адчуць сапраўдны дух старой школы, навучыцца валодаць брытвай ці проста зрабіць якасную стрыжку – дзверы адчынены для кожнага!" – напісаў Ян.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
















