17 ліпеня ўдзельнікі ініцыятывы «Размова» збяруцца, каб абмеркаваць, ці сапраўды беларуская мова сёння «неактуальная», што значыць гаварыць «па-роднаму» і чаму гэта – не пра правільнасць, а пра блізкасць да сябе.
У сераду, 17 ліпеня, у Мінску пройдзе сустрэча пад назвай «Па-роднаму», дзе ўдзельнікі разам будуць разважаць пра месца беларускай мовы ў сучасным жыцці.

Арганізатары прапануюць паразмаўляць пра тое, ці з’яўляецца беларуская мова часткай сучаснасці, ці засталася яна толькі ў падручніках і трасянцы і чаму шмат хто лічыць яе неактуальнай.
На сустрэчы будуць абмяркоўвацца наступныя тэмы:
- чаму мова – гэта культурны код, а не архаіка;
- як беларуская мова працуе ў 2025-м, а не ў 1525-м;
- чаму гаварыць «па-роднаму» – гэта не пра правільнасць, а пра блізкасць да сябе.
Сустрэча пройдзе без лектараў і складанай тэорыі – арганізатары абяцаюць цёплую размову з думкамі і пытаннямі.
Пачатак у 16:00, удзел – па данэйшн-сістэме. Колькасць месцаў абмежавана, таму арганізатары просяць адзначыцца ў каментарыях альбо напісаць асобна.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Razmovaclub.