Беларускі AI-крэатар artemrosso на днях апублікаваў у сваім інстаграме падборку выяў, у якіх прадставіў «глянец беларускай вёскі» – стылізаваную рэкламную кампанію з трактарамі, гусямі і не толькі.
«Так магла б выглядаць летняя рэкламная кампанія беларускіх брэндаў – ярка, дзёрзка, крыху абсурдна, але стыльна», – напісаў AI-крэатар.
На карцінках мадэлі пазіруюць сярод курэй, гусей і трактароў, у гумовых ботах, працоўнай вопратцы і рэчах з адсылкай да беларускіх брэндаў: Mark Formelle, Belwest, Ziko, «Світанка» і іншых.


Глянец беларускай вёскі. Фота: @artemrosso, Instagram.com.
За некалькі дзён публікацыя сабрала больш за 2000 лайкаў і амаль сотню каментарыяў. Карыстальнікі пачалі дзяліцца, як ім такая ідэя:
- «На парне у теплиц адики, сделайте 2 полосы по-лидски», – папрасіў shchebetart.
- «“Світанак”, Mark Formelle, Ziko показалось. Очень круто вышло – шик», – напісала verenich_natalina.
- «Ярко, красиво, наконец-то про деревню – стильно!!!» – лічыць chetskii_v.
- «Парни – это, конечно, нечто. Так уже вписались в эти образы», – пракаментавала red_rowan_.
- «Лакшары-вёска», – лічыць yp.ai.res.
- «Шикарно! И идея, и реализация», – напісала julietkertsul.


Глянец беларускай вёскі. Фота: @artemrosso, Instagram.com.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















