Што рабіць без інтэрнэту ў глухой вёсцы, калі табе ўсяго 7 гадоў і цікавыя не куркі каля бабулінай хаты, а супергероі і любімы камп’ютар? Пра гэта новы мульцік пря Няспайку.
Беларускамоўная пляцоўка «Бэйбус» анансавала першы выпуск новага мультсерыяла для дзетак. У ім галоўны герой – хлопчык 7 гадоў – прыехаў на канікулы ў вёску. У кожнай серыі Няспайка знаёміцца з героямі старажытных беларускіх міфаў і легенд: Марай, Хатнікам, Хапуном і шмат кім яшчэ, вывучае родную мову крок за крокам, даведваецца пра нацыянальны беларускі касцюм і пачынае разумець, як гэта – быць сапраўдным беларусам.
Вось першы выпуск
Новыя серыі выйдуць 12, 19 і 26 чэрвеня, а таксама 3 і 10 ліпеня ў 20:00 па Мінску.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.