На наступным тыдні, 22 лютага, у Варшаве пройдзе канцэрт беларускага барда, акцёра і паэта Віктара Шалкевіча.

Беларускі бард Віктар Шалкевіч пабываў са сваімі гітарамі (іх у яго чатыры) у ЗША, на Гаіці, у Францыі, Германіі, Англіі, Чэхіі, Польшчы, Літве, Расіі, Украіне, Грузіі і іншых краінах – і вось цяпер ладзіць у Варшаве канцэрт, прысвечаны яго 65-годдзю.
Калі: 22 лютага (чацвер), 19:00.
Дзе: TR Warszawa, ul. Marszałkowska, 8.
Кошт квіткоў: ад 65 да 95 злотых па спасылцы.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.