Мінскі мастак стварыў у Альпах арт-аб’ект, які дакладна падніме вам настрой

Мінскі мастак Doctor Oy паказаў новы арт-праект у італьянскіх Альпах – гіганцкі смайлік, выкладзены проста на горным лузе. Працу даўжынёй каля 80 метраў ён назваў спосабам камунікацыі з навакольным асяроддзем. А зрабіў ён яе гэтай вясной.

Мінскі мастак Doctor Oy паказаў новы арт-праект у італьянскіх Альпах – гіганцкі смайлік, выкладзены проста на горным лузе. Працу даўжынёй каля 80 метраў ён назваў спосабам камунікацыі з навакольным асяроддзем. А зрабіў ён яе гэтай вясной.

Мастак Doctor Oy на днях падзяліўся фатаграфіямі свайго новага праекта ў Instagram. На зялёным схіле сярод гор бачны белы смайлік – дзве кропкі і дуга, выкладзеныя з перапрацаваных матэрыялаў: звычайнага шчыльнага спанбонду, якім накрываюць расліны ў цяпліцах.

Арт-праект у італьянскіх Альпах. Фота: @doctor_oy, Instagram.com.

«Праект заснаваны на маіх асабістых адчуваннях прасторы, якія я пераношу на паверхню, выбудоўваючы дыялог з прыродай. Як чалавек я распазнаю звыклыя вобразы, праз якія разумею эмоцыю і характар свету, з якім хачу ўзаемадзейнічаць, а само асяроддзе ў гэты момант становіцца маёй працоўнай прасторай», – патлумачыў беларус.

На фотаздымках відаць, што смайлік добра бачны нават з вышыні – на фоне заснежаных вяршынь і звілістага горнага ручая ён выглядае як радаснае прывітанне падарожнікам.

Гіганцкі смайлік, выкладзены проста на горным лузе. Фота: @doctor_oy, Instagram.com.

Doctor Oy – стрыт-арт-мастак з Мінска, яго працы можна ўбачыць каля кінатэатра «Ракета» ў двары «Пясочніцы». У сакавіку 2023 года ён стварыў новы партызанскі арт у Парыжы – на адной са сцен Нацыянальнага цэнтра мастацтва і культуры Пампіду. Пасля гэтага ў яго пачаліся праблемы.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Еще по теме:
Смотрите, как украсили серое здание в Минске. Ну чем не арт-объект?
За день
В центре Минска появился новый арт-объект в честь той самой утки Копейки
За день
Из поврежденного тротуара на Киселева минчане сделали необычный арт-объект: как вам?
За день
поделиться