Глядзіце, які цуд! Выйшаў альбом беларускіх крыжаванак

Глядзіце, які цуд! Выйшаў альбом беларускіх крыжаванак
Выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла альбом крыжаванак, якія ўпісаны ў аўтэнтычныя ўзоры, з пытаннямі з беларускай гісторыі і культуры.

Выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла альбом крыжаванак, якія ўпісаны ў аўтэнтычныя ўзоры, з пытаннямі з беларускай гісторыі і культуры.

Усе ткацкія ўзоры, якія змешчаны ў кнізе, узяты з рэальных прыкладаў нацыянальнага традыцыйнага мастацтва. Незапоўненыя клеткі крыжаванкі з’яўляюцца непасрэднай часткай узораў, таму, упісаўшы правільныя адказы, можна нібыта самаму выткаць нанова палатно. І зрабіць гэта не толькі тэарэтычна, але і візуальна.

Геаметрыя тканага палатна нагадвае не толькі сістэму крыжаванкі, але і пікселі (найменшыя адзінкі выявы на маніторы), таму апошняй «посцілкай» будзе QR-код з зашыфраванай спасылкай на сайт выдавецтва «Тэхналогія», на віртуальную старонку з адказамі на пытанні крыжаванкі.

Складальніца крыжаванак: Вікторыя Багдановіч.

Кошт – 15 руб.

Замовіць можна тут.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Беларусь
поделиться