20.06.2022
Мімімі дня: 9-гадовы беларус зрабіў YouTube-канал і вучыць грузінскай (!) мове. Абавязкова падпішыцеся на яго!
У рубрыцы «Відэа дня» мы паказваем вам самыя незвычайныя ролікі, якія робяць нашы суайчыннікі.
У рубрыцы «Відэа дня» мы паказваем вам самыя незвычайныя ролікі, якія робяць нашы суайчыннікі.
Багдан з бацькамі жыве ў Грузіі ўжо год «без двух дзён».
– Я вучуся ў гімназіі «ХХІ стагоддзе» – дакладней, закончыў вучыцца: у нас школа пачынаецца 15 верасня і заканчваецца 15 чэрвеня, – патлумачыў у інтэрв’ю CityDog.io блогер. – Як мне ўдалося вывучыць грузінскую? Я прыдумаў сабе асацыяцыі, таксама вучыў словы ў школе. Навошта пачаў рабіць канал? Каб людзі таксама пачыналі вучыць грузінскую мову!