Ужо вядома, калі пройдзе юбілейны сезон кінафэсту «Паўночнае ззянне»

Ужо вядома, калі пройдзе юбілейны сезон кінафэсту «Паўночнае ззянне»
Кінафэст «Паўночнае ззянне» пройдзе ў дзясяты раз. Абводзьце ў сваім календары даты, бо адборнае кіно з краін Балтыі, Скандынавіі, Беларусі, Украіны і іншых краін пакажуць афлайн і анлайн з 4 па 21 лістапада 2024 года.

Кінафэст «Паўночнае ззянне» пройдзе ў дзясяты раз. Абводзьце ў сваім календары даты, бо адборнае кіно з краін Балтыі, Скандынавіі, Беларусі, Украіны і іншых краін пакажуць афлайн і анлайн з 4 па 21 лістапада 2024 года.

У 2015 годзе ў рамках кінафэсту паказвалі 7 фільмаў, у 2023 годзе гэта былі ўжо 42 фільмы. За 10 гадоў «Паўночнае ззянне» вырасла і трансфармавалася з кінаагляду ў міжнародны кінафестываль з Беларускім конкурсам, міжнародным журы і індустрыяльнай платформай, у івэнтах якой удзельнічаюць міжнародныя госці. Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін за гады існавання паказаў больш за 180 фільмаў з 13 краін свету і правёў больш за 100 афлайн- і анлайн-івэнтаў. І працягне ззяць восенню 2024 года.

Больш за тое: да свайго юбілею фэст правёў рэбрэндынг. Звыклыя палосачкі лога, падобныя на паўночнае ззянне, змяніла светлавая кеаграма, якая сімвалізуе ўжо не толькі прыродную з’яву, але і метафарычна паказвае, якім святлом і надзеяй у жыцці з’яўляецца кіно.

У новым візуале «Паўночнага ззяння» счытваецца адлюстраванне самога скандынаўскага кіно, якое на працягу 10 гадоў кінафэст адкрывае для беларусаў і беларусак. Калі вертыкальна напісаць «Паўночнае ззянне» на англійскай мове – Northern Lights, – то зверху будзе «N» (north), знізу – «S» (south). N – S – поўнач і поўдзень, якія сімвалізуюць, як кінафестываль за 10 гадоў стаў для сваіх гледачоў і глядачак арыенцірам, пуцяводнай зоркай у свеце скандынаўскага кіно і культуры, а таксама ў ландшафце беларускага кіно.

Таксама кожны і кожная можа паспрыяць таму, каб 10-ы кінафэст «Паўночнае ззянне» мог прайсці як мага ярчэй і маштабней. У гэтым дапаможа любая сума, якую вы можаце заданаціць.

Калі: 4–21 лістапада 2024 года.

А каб не прапусціць аніводнай сакавітай навіны кінафэсту, падпішыцеся на сацыяльныя сеткі «Паўночнага ззяння»: Instagram, Telegram, FB.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться