В белорусском фольклоре есть существа покруче ведьм и русалок. Именно их и решил показать в своих рисунках художник-самоучка из Гродно. Только посмотрите, как круто!
Где узнать про белоруский фольклор больше? «У нас лёгка можна знайсці тэкст пра нячысцікаў, але не іх ілюстрацыі»
В детстве Артур ходил в детские кружки, а со временем рисование стало хобби, которому он продолжил учиться сам. Сейчас Артур работает программистом, а в свободное время выкладывает рисунки белорусской нечисти.
Мифы и легенды интересовали Артура с детства. Эти темы часто появлялись в его рисунках, поэтому художник и выбрал такую тему для аккаунта.
Профиль про белорусскую нечисть художник завел недавно, и пока его цель – нарисовать 100 существ. Какие-то из них хорошо известны нам с детства, а вот про некоторых вы могли и не слышать.
артур
художник
– Пра спецыфічных толькі для Беларусі нячысцікаў можна даведацца ў той жа беларускай «Вікіпедыі», – рассказывает Артур. – Ёсць і спецыяльныя праекты. Напрыклад, мастак Яўген Кот збірае сведкі аб нашых нячысціках і публікуе свае малюнкі на bestiary.us.
Увогуле, у нас не так шмат відарысаў беларускіх нячысцікаў. Мы можам лёгка знайсці тэксты пра іх, але не ілюстрацыі. Людзей, якія малююць нячысцікаў, можна пералічыць на пальцах адной рукі.
Напрыклад, Паднор. Калі я пачынаў маляваць гэтага нячысціка, не знайшоў ніводнай выявы. Зараз, калі вы загугліце яго, мяркую, што першая сур’ёзная выява, якую вы знойдзеце, будзе мая.
Другие источники, где Артур ищет информацию, – это книги про фольклор. Художник советует издание Владимира Василевича «Зямная дарога ў вырай: Беларускія народныя прыкметы і павер’і». Перечень существ из книги можно посмотреть тут.
– Ёсць іншыя пісьменнікі. У адрас некаторых – шмат крытыкі. Напрыклад, Павал Шпілеўскі. Ён такі знакаміты папулярызатар беларускага фальклору і нячысцікаў. Але ёсць меркаванне, што многіх з іх ён выдумаў сам.
Таксама ёсць у нас і мастак Валерый Слаук. Ён зрабіў шмат ілюстрацый для кніг па фальклоры. Я даўно ведаю яго і яго малюнкі. Гэта таксама нейкая база, якой я карыстаюся.
«Адзін падпісант параіў зрабіць мерч ці прадаваць карціны»
– На адзін малюнак прыкладна патрэбна адна-дзве гадзіны, але гэта агулам. Бо я малюю, калі ёсць вольны час. Зараз вось ужо 10 накідаў ёсць. Гэта Здань, Гуменнік, Варгін, Пушчавік і Чаргавы.
Малюю я на смартфоне, але ў класічным варыянце, як і на паперы. То бок шмат штрыхоў і гэтак далей. Адзінае, што тут можна дадаць нейкія фільтры, якія зробяць малюнак больш цікавым.
Про нечистиков Артур пишет на трех языках: белорусском, английском и русском. Он добавляет, что очень много украинцев в комментариях не понимают такой выбор: «Пішуць: навошта я пішу па-руску?»
– Спачатку я пачаў пісаць толькі па-беларуску, хоць сам у жыцці размаўляю па-руску. Але гэта ж беларускія нячысцікі – таму трэба на беларускай.
Пасля я зразумеў, што ў мяне ёсць аудыторыя з Польшчы, Літвы, Расіі. Яны не разумеюць беларускую так добра, як украінцы. Таму спачатку я дадаў англійскую, а пасля – рускую. Ведаў бы польскую, і на ёй бы таксама пісаў пасты.
Артур пока не планирует что-то делать с рисунками – просто выкладывает их в Сеть. А вот подписчики уже подкинули художнику несколько вариантов.
– Адзін падпісчык параіў зрабіць мерч ці прадаваць карціны. Ён мне нават скінуў мінскі інстаграм, дзе такое робяць. А другі хлопец напісаў, што будзе добра, калі ўсе нячысцікі будуць замаляваны, зрабіць з гэтага такі каталог, арт-бук. Гэта ўсё цікава, але пакуль я проста малюю.
Какие белорусские нечистики самые популярные? «Асаблівы фурор вызвала Цыцоха са сваімі цыцкамі»
Иногда Артур рисует нечистиков в той же концепции, как и другие художники. Но порой его образы совершенно отличаются от других.
– Вось Аржавень. Гэта дух, якi жыве на балоце. Ён па апісанні выглядае як тоўсты пузаты дзед. Яго такім малявалі і Слаук, і Кот. Але я ўяўляю яго інакш – худым, жудасным, іржавым. Так яго і намаляваў.
Другі прыклад – Хапун. Гэта злая лятучая пачвара з доўгай барадой. Ён выкрадаў дзяцей і заносіў іх на балота. Я яго ўяўляў апляцённым каранямі. Але ў Ката ён заўсёды з крыламі, як у кажана. Тады я вырашыў зрабіць малюнак у гэтым жа канцэпце, каб не адрозніваліся нячысцікі. Але бараду з каранёў пакінуў.
Особый интерес у людей, замечает Артур, вызывают малоизвестные существа. Причем не столько своей неизвестностью, сколько необычным видом.
– Асаблівы фурор па статыстыцы вызвала Цыцоха са сваімі цыцкамі. Адзінае што, я чамусьці вырашыў аб’яднаць дзве пачвары ў адну – Цыцоху і Цыгру. Яны ў некім сэнсе падобныя адна да адной. Мне напісалі, што так нельга, так што я хутка ўсё выправіў і замаляваў Цыгру асобна.
Спадабаліся людзям таксама і Шэшачкі, Гаёўкі. Яны незвычайныя, не як ведзьмы ці русалкі, якіх мы бачым паўсюль.
– Мне хацелася б як мага больш намаляваць асабліва тых нячысцікаў, выяў якіх мала ў інтэрнэтах. Некаторыя з іх я ўжо апублікаваў. Гэта Лойма – балотны нячысцік, падобны на жанчыну. Паднор – мышыны кароль, Копша – магільны дух. Маляваў я іх не абапіраючыся на іншыя выявы.
Самому мне падабаюцца сядзібныя нячысцікі. Яны адносна ўнікальныя, у іншых фальклорах такіх няма. А яшчэ люблю розных жудасных істот. Іх маляваць лягчэй, чым якіх-небудзь прыгажунь, – свіцязянак і гаёвак.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: из личного архива героя.