У Мінску пачалі прадаваць сувеніры, якія можна купляць і дарыць, не чырванеючы. Клёвыя ідэі, густоўны дызайн і арыгінальны погляд на еўрапейскую сталіцу. Нават эксперты ў захапленні – Citydog.by таму сведкам.
«Каляровы парасон» У сувенірны бізнес Сяржук Васілеўскі прыйшоў з Мінскпраекта. «Каляровы парасон» – сямейная фірма, дзе ён – дырэктар, ягоная жонка Вольга – бухгалтар, а «бацька праекту» і арт-дырэктар – дзядзька Валянцін Сокал. Нават дакументацыю ў «Парасоне» вядуць на белмове. Сам Сяржук не мастак: «На мне ідэйна-палітычны складнік, а дызайн прыдумваюць прафесійныя дызайнеры, з якімі мы супрацоўнічаем». Сапраўды, па сувенірах відаць, што ў кожнага – свой почырк. Вытворчасць магнітаў «Парасон» замаўляе у Кітаі; кубкі made in Belarus. Сяржук кажа, што самы папулярны сувенір – гэта магніт на лядоўню: «Ён кампактны, танны, нясе пэўную інфармацыю пра краіну, пра Мінск». Але самай складанай у новай справе сталася лагістыка: «У крамах старыя савецкія сувеніры і савецкага веку цётухны мне казалі: “Вы што, хто ж гэта купіць? А кубак? Вузкі! Яго ж памыць нельга!”». На арганізацыю дыстрыбуцыі сувеніраў Сяржуку спатрэбілася два гады. Зараз магніцікі і кубкі Парасона можна сустрэць у буйных крамах, на вакзале, у Траецкім прадмесці. Але расслабіцца няма як: «Як толькі адпусціш, адразу ж усё дранцвее». Студыя «Адліга» Студыя «Адліга» добра вядомая сваім крэатывам. Праўда, з выявамі Мінска прадуктаў няшмат: малявальнік «На катку» і дзве цішоткі – «Чыста па-мінску» і «New Minsk». «Мы не дакументалісты, – гаворыць кіраўнік студыі Анатоль Лазар. – Гэта наша творчая рэакцыя на сацыяльную з’яву. Некаторыя кажуць, што мы жорстка абышліся с гербам Мінска. Але хто палічыў колькасць дворнікаў на квадратны метр горада, якія забяспечваюць нашу славутую чысціню?» Свой крэатыў студыя дасылае тым, хто падзяляе іх уласны погляд на з’яву. «Чым вастрэйшы крэатыў, тым больш шанцаў нарвацца на вострую рэакцыю», – тлумачыць Анатоль. Таму таргет-група «Адлігі» – не турысты-замежнікі, а тыя, хто «разумее». Найбольш папулярнай сярод сувеніркі «Адлігі» апынулася цішотка «404 Belarus not found» – яе замаўляюць нават немцы. «Пакуль мы не будзем смяяцца з сябе, з нас будуць смяяцца іншыя, а мы будзем хадзіць з панурым выглядам», – заключыў Анатоль. Зараз для дызайнераў галаўны боль – абмежаваныя магчымасці мясцовых друкарняў. «Многія ідэі друкары проста не могуць перанесці на тэкстыль. Таму няма ў сувенірах мінімалізму, няма шрыфт-дызайну, няма адмысловай падрыхтоўкі тканіны для друку, няма вытанчаных фарбаў», – скардзіцца Лазар.
Студыя «Ліхтар» Студыя з’явілася гэтым летам. Падчас сваіх вандровак трое сяброў заўважылі, што ў падарункі пра Мінск хацелася б прывозіць не толькі ўласна сувеніры (чытай, пылазборнікі), а нешта прыгожае і карыснае. З думкі «Блін, няма чаго набыць, можа, самі зробім?» нарадзіўся бізнес. «Для нас істотна, каб нашымі сувенірамі можна было карыстацца, а таксама каб гэта было пра сучасны Мінск», – расказвае Iрына Злобіна (злева), у «Ліхтары» яна адказвае за арганізацыйныя пытанні. Побач Кася, якая і займаецца ўласна дызайнам. У Мінска няма аднаго агульнапрызнанага сімвалу, таму «Ліхтар» перш-наперш выпусціў серыю Cityscape: магніты, паштоўкі, нататнікі і торбачкі з пазнавальнымі выявамі вядомых будынкаў горада. «Турыст бачыў Чырвоны касцёл – спадабалася – набыў магніцік. Потым – нацыяналку, за ёй – вакзальныя вежы. Так у яго на лядоўні склаўся вобраз Мiнска», – гаворыць Iрына. «Лiхтар» плануе пашырыць свой асартымент сувенiрамi iншых тэматычных серый. А таксама зрабiць тыя дробязi, якiх ўвогуле катастрафiчна не хапае турысту – малыя бутэлечкi для вадкасцяў, бiркi для багажу і да т.п. «Зараз мы не ставiм сваёй галоўнай мэтай атрымаць прыбытак. Але цвёрда ведаем, што з гэтага мае вырасцi. Мы марым пра турыстычную краму, куды турыст можа звярнуцца па парады пра экскурсii, бясплатна атрымаць мапу Мiнска, пачаставацца кавай, набыць магнiт і шчаслiвы шпацыраваць па вулiцах». Мінск на далоні Мы папрасілі экспертаў паглядзець на новыя мінскія сувеніры і распавесці, чым гэтыя сувеніры спадабаюцца ці не спадабаюцца турысту. |
Таццяна Кавалевiч дырэктар Цэнтра дзелавого развiцця, PR-кансультант | Ганна Кляшчэўнiк загадчык аддзела рэкламы i маркетынгу «ЦэнтрКурорт» (афiцыйны тураператар Чэмпiянату свету па хакеі ў Мінску) | |
– Магнiты «Ліхтара» – вельмi добрая iдэя, падабаецца. Але, на маю думку, у сувенiры абавязкова мусіць быць эмоцыя. Таму тут як дызайнерская iдэя – выдатна, але сам малюнак атрымаўся трохi праставатым. Калi прывозiш з падарожжаў магнiты с якаснымi краявiдамі, такi сувенiр не толькi памяць, але i моцная эмоцыя. З гэтага ж пункту гледжання, паштоўкi мне ўвогуле не спадабалiся. Сувеніры ад «Адлiгi» – для тых, хто адпаведна ўспрыме жарты. Астатнiя цi не дагоняць, цi не будуць рызыкаваць з такiм падарункам. Кубкi i магнiты «Каляровага парасона». Сувенiрныя кубкі заўсёды да месца, iмi ўсе карыстаюцца – у «Каляровага парасона» бяспройгрышны варыянт. Як і магнiты, якія заўжды на выстрынi моды. У «Парасона» якраз эмацыйныя магнiцiкi, яны запамiнаюцца. Падкрэслю, что канкурэнцыя менавiта ў сегменце магнiтаў вельмi вострая. Таму студыям трэба прыдумляць нейкiя новыя фiшкi, каб аб’яднаць эмоцыю i функцыянал. Дарэчы, зусiм «голы» сегмент – сувенiры для VIPаў. У лагiстаў увесь час паўстае вялiзнае пытанне: што купiць, дзе купiць… Госцi едуць, а акрамя класiчных альбомаў, зуброў i саламяных лялек i падарыць няма чаго... | – Магнiты «Каляровы парасон» нам вельмi спадабалiся, такое нестандартнае рашэнне па графiцы. Спадабалася, што яны гумарыстычныя па стылі, падабаецца, што яны гумовыя. Каб спатрэбiлася, мы б дакладна замовілі. «Лiхтар» – класiка вобразаў, зроблена акуратна, з улiкам густаў масавай аўдыторыi. Мабыць, мы абралi б гэтую студыю для замовы сувенiраў, бо нам спадабалiся нататнiкi, торбы, магнiты. Паштоўкi выглядаюць менш цiкава – магчыма, ад паштовак чакаеш большага. У «Адлiгi» ўсе працы цiкавыя i з агеньчыкам. Але ў iх ёсць такiя моманты, якiя будуць зразумелыя толькi турыстам з былога СССР, а замежнiкам – не. З іншага боку, цiшотка «Чыста по-мiнску» – свежая, нестандартная iдэя. Калi б зрабiць подпiс па-англiйску, то i англамоўная моладзевая аўдыторыя ўсё зразумее. Нашае агульнае пажаданне студыям і вытворцам сувенiркi – рабiце прыгожыя i функцыянальныя рэчы. I больш пазiтыву! |
Фото Рыгор Ступніцкі, Ягор Гарай, www.aaaooo.by.
Лихтару на заметку, у них это получится
Дадатковую інфармацыю глядзіце ў нашым фэйсбуку - https://www.facebook.com/lichtar і вконтакте http://vk.com/studiolichtar
Дадатковую інфармацыю глядзіце ў нашым фэйсбуку - https://www.facebook.com/lichtar і вконтакте http://vk.com/studiolichtar
но подарок функциональный и красивый, нестандартные рисунки.
http://www.padarunki.by/catalog/496
https://plus.google.com/b/114110597444077409235/
- вось яшчэвытворца
агулам з-за гэтых двух штук скаладаецца адчуванне, што сувеніры зроблены, каб адмазацца і зарабіць на агульна вядомам, без хоць якога прыкладання сэрца і таленту
1. там вельмі шмат фотаздымкау на кожны тавар у адрозненні ад усіх астатніх вытворцау. паглдязіце уважліва
2. у NewYork не такі лагатып. пачытайце web а што тычыццы гэтага дыза - гэта агульна сусветная ідэя, якую карыстаюць ва усіх краінах свету. Не бачу чым наша краіна хужэй
3. У Будьма зусім иншы лагатып. А на беларускія нацыянальныя арнаменты здаецца манаполіі ні у кого няма. вы ж не вінаваціце будьма у тым што яны выкарысталі нацыянальную идэю :)
Тлумачу для чаго зроблены сувеніры: у нашу краіну хоць і не шмат але прыязджаюць госці, турысты, часам мы куды небудзь ездім і не адзін раз ці два. і сувеніраў накшталт цацак з льну ці гаршочкау з гліны кожны раз дараваць нельга. Грамадству патрэбен зразумелы, массавы сувенір - так як гэта у еуропе і іншых краінах сусвету. і зауважце што я не кажу што мае прадукты лепшыя чым парасон ці адлига. Гэта усягож іншы сегмент. Вырабы Парасона вельмі прыгожыя, якасныя і аутарскія, Адліга таксама працуе у сваім сегменце на які есць попыт, Маладыя людзі з Ліхтар таксама малайцы. Пачынаюць добрую справу. Усе мы можам зрабіць Беларускі сувенир цікавым и разнастайным тым самым павялічыць цікавасць да нашай краіны - ці не так?
Усім жадаю усяго добрага!